26-30 кастрычніка амерыканскі кантры-гурт “Blended 328” з Нэшвіла, штат Тэнэсі, выступіў з канцэртамі у Мінску, Гомелі, Магілёве і Віцебску. Выступленні прайшлі ў межах святкавання 70-годдзя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Музыкі прадэманстравалi гледачам свой уласны стыль “Go Country” і тэксты, у якіх падкрэсліваюцца ўніверсальныя каштоўнасці разнастайнасці, талерантнасці і міру. У дадатак да вячэрніх канцертаў, якія былі цёпла сустрэтыя беларускай публікай, выканаўцы зладзілі інтэрактыўны міні-канцэрт для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў спецыяльнай школе № 5 горада Гомеля, а таксама правялі майстар-клас і зыгралі з мясцовымі музыкамі.
