Заява Мэццю Мiлера, прэс-сакратара
7 верасня, 2023
Рашэнне рэжыму Лукашэнкі спыніць аказанне пашпартных паслуг за мяжой наносіць шкоду тысячам беларусаў, якія жывуць па-за краінай, і з’яўляецца чарговай у доўгім спісе цынічных адмоваў рэжымам ад яго асноўных абавязацельстваў перад сваім народам. Адзіная мэта ўказа – ускладніць жыццё радавых беларусаў, якія жывуць за мяжой, і ён уяўляе сабой яшчэ адну форму прыгнёту і адплаты ў дачыненні да тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы, каб уцячы ад рэжыму, які саджае ў турму тых, хто адважыўся ўстаць на абарону сваіх правоў. Гэты ўказ мае наступствы для ўсіх беларусаў. Ён не дазволіць сем’ям атрымаць грамадзянства і праязныя дакументы для сваіх дзяцей, а таксама зробіць практычна немагчымым для беларусаў за мяжой захоўваць кантроль над сваімі дамамі і маёмасцю ў Беларусі.
Злучаныя Штаты працягваюць кансультавацца з еўрапейскімі саюзнікамі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі на чале са Святланай Ціханоўскай аб спосабах дапамогі беларусам за мяжой, якія пацярпелі ад гэтага карнага ўказа.