Асуджэнне рэйдаў рэжыму Лукашэнкі на былых палітвязняў

Для неадкладнага выпуску

ЗАЯВА ПРЭС-САКРАТАРА МЭЦЬЮ МІЛЕРА

25 студзеня 2024 года

Асуджэнне рэйдаў рэжыму Лукашэнкі на былых палітвязняў

Злучаныя Штаты асуджаюць нядаўнія рэйды, затрыманні, а таксама больш шырокія напады рэжыму Лукашэнкі на правы чалавека і яго спробы перашкодзіць дэмакратычным памкненням народа Беларусі. Мы і далей будзем прыцягваць рэжым да адказнасці з дапамогай санкцый і іншымі спосабамі ў адказ на яго жорсткія ўнутраныя рэпрэсіі, а таксама на яго падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны.