Выдача генеральнай ліцэнзіі Беларусі

Сёння Міністэрства фінансаў ЗША абвесціла аб падаўжэнні часовага прыпынення дзеяння санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на тэрмін да шасці месяцаў з 30-га красавіка. Прыпыненне дзеяння санкцый накіравана у першую чаргу на падтрымку эканомікі Беларусі і ўзмацненне яе незалежнасці.

Мы ўдзяляем пільную ўвагу пытанням мірных сходаў, свабоды аб’яднанняў і свабоды словы. Мы працягваем заклікаць улады Беларусі да ажыццяўлення станоўчых крокаў для паляпшэння сітуацыі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі, а таксама да выканання сваіх абавязацельстваў паважаць свабоду сходаў і аб’яднанняў, свабоду слова і друку, і іншыя фундаментальныя свабоды, у тым ліку правы журналістаў і праваабаронцаў.

https://www.treasury.gov/resource-center/sanctions/OFAC-Enforcement/Pages/20170428.aspx