Вызваленне зняволеных у Беларусі

Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Джона Кірбі
23 жніўня 2015 года

Злучаныя Штаты вітаюць вызваленне з турмы ў Беларусі Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча,  Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова, якое адбылося 22 жніўня. Вызваленне гэтых шасці палітычных зняволеных ёсць пазітыўнай з’явай для народа Беларусі і важным крокам да нармалізацыі адносін са Злучанымі Штатамі. Мы паўтараем наш заклік да ўраду Беларусі аднавіць палітычныя правы гэтых шасці і іншых былых палітычных зняволеных.

Мы таксама заклікаем Беларусь прытрымлівацца сумеснай заявы ЗША і Беларусі, зробленай у  снежні 2010 года, і правесці маючыя адбыцца выбары ў адпаведнасці са стандартамі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), што будзе садзейнічаць далейшаму паляпшэнню нашых двухбаковых адносін. Гэтыя крокі ўмацуюць беларускі суверэнітэт і незалежнасць, якiя Злучаныя Штаты адназначна і цвёрда падтрымліваюць.