Больш за 80 студэнтаў, бібліятэкараў, музейных работнікаў, мастакоў і наведвальнікаў сабраліся 7 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, каб адзначыць 100-годдзе ад пачатку Першай сусветнай вайны. Ва ўступным слове на адкрыцці выставы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд сказаў: «Сёння мы сабраліся тут, каб ушанаваць памяць тых, хто ваяваў на той вайне за свабоду і свае краіны. Мы тут, каб ушанаваць нашу агульную гісторыю і каштоўнасці.” Выстава з’яўляецца сумесным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, амбасады ЗША і няўрадавай арганізацыі “Зялёны крыж”.
Амбасада ЗША прадставіла на выставе экспазіцыю “Амерыканскія плакаты, кнігі, фільмы і музыка часоў Першай сусветнай вайны”. У яе ўвайшлі 26 плакатаў, музыка ваенных часоў, а таксама больш за 40 назваў кніг, мастацкіх і дакументальных фільмаў, якія распавядаюць пра ўнёсак ЗША ў перамогу саюзнікаў. Нацыянальная бібліятэка дэманструе ўласную калекцыю кніг, плакатаў і іншых нацыянальных культурных аб’ектаў эпохі Вялікай вайны, а таксама больш за 50 французскіх літаграфій, прысвечаных Першай сусветнай вайне. “Зялёны Крыж” прадстаўляе графічныя творы аб вайне маладых мастакоў з Беларусі, Украіны і Расіі.
Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Даўгаполава падзякавала амбасадзе ЗША і партнёрам з арганізацыі “Зялёны Крыж” за супрацоўніцтва і выказала ўпэўненасць, што мерапрыемства дапаможа захаваць агульную гісторыю і каштоўнасці.
Больш падрабязна пра мерапрыемства можна даведацца на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выступленне Часовага паверанага Скота Роланда на адкрыцці выставы “Перазвон стагоддзяў”