Добры дзень, шаноўнае спадарства!
Вітаю вас на святкаванні Дня незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі!
Дазвольце мне падзякаваць нашым спонсарам, а таксама калегам з амбасады, якія ахвяравалі грошы, час, і нават святочны торт, каб зрабіць гэты вечар незабыўным.
Звычайна мы не робім афіцыйныя прамовы 4 ліпеня, і таму, з нагоды свята і ў гонар вядомага амерыканскага коміка Дэйва Летэрмана, які зрабіў Топ-10 спісы вельмі папулярнымі ў ЗША, я хацеў бы падзяліцца з вамі “Топ-10” рэчамі, якія трэба ведаць пра нашае нацыянальнае свята.
10. Дзень незалежнасці, як правіла, называюць проста «4 ліпеня» – датай, калі ён адзначаецца. Каб наша святкаваннне не супала з мерапрыемствамі беларускага Дня незалежнасці, тут, у Мінску, мы часта адзначаем яго крыху раней.
9. У гэты дзень мы не адзначаем перамогу ў бітве або капітуляцыю нашых былых каланіяльных гаспадароў. Злучаныя Штаты перамаглі ў вайне за незалежнасць толькі ў 1783 годзе. Дакладней, мы не адзначаем дату падпісання Парыжскага дагавору.
8. Падчас любой афіцыйнай цырымоніі ёсць асаблівы ўрачысты момант – выкананне нашага нацыянальны гімн “Зорна-паласаты сцяг”. З яго таксама пачынаецца большасць буйных спартыўеых мерапрыемстваў. Дзякуй Джоні Роджэрсу і яго бэнду за сённяшняе выдатнае выкананне!
7. Летам амерыканцы любяць смажыць ежу на грыле не менш за беларусаў. А можа нават і больш. Гамбургеры і хот-догі – стандартны пачастунак 4 ліпеня. У гэты дзень мы ладзім пікнікі, а не афіцыйныя абеды.
6. 4 ліпеня амерыканцы любяць апранаць рэчы з нацыянальнай сімволікай.
5. 4 ліпеня – адзіны раз у годзе, калі амерыканцы ладзяць феерверкі.
4. Амерыканцы любяць парады на 4 ліпеня, але на нашых парадах вы ніколі не пабачыце танкі. Трактары – ёсць. Пажарныя машыны – ёсць. Танкаў – няма!
3. 4 ліпеня ўвасабляе ідэю, выказаную ў дакуменце, які мы вельмі шануем. Гэта Дэкларацыя незалежнасці, прынятая 4 ліпеня 1776 года.
2. З тых часоў Дэкларацыя незалежнасці стала важным дакументам у падтрымку правоў чалавека. Гэта асабліва відавочна, калі амаль у самым пачатку чытаеш наступныя словы:
“Мы сыходзім з той відавочнай праўды, што ўсе людзі створаны роўнымі, надзелены Тварцом пэўнымі неад’емнымі правамі, да ліку якіх адносяцца жыццё, свабода, імкненне да шчасця.”
Гэтая фраза стала адным з найбольш вядомых выказванняў на англійскай мове, якое тлумачыць адданасць Амерыкі справе дэмакратыі і правоў чалавека як у сваёй краіне, так і за мяжой.
1. Прапісаныя ў Дэкларацыі незалежнасці ідэалы натхнілі шмат пакаленняў патрыётаў, якія змагаліся за незалежнасць сваіх народаў. У той час, калі мы намагаемся пабудаваць квітнеючую, непадзельную і свабодную Еўропу, яны як ніколі застаюцца актуальнымі сёння, асабліва ў гэтым рэгіёне.
Давайце разам узнімем тост за незалежнасць Злучаных Штатаў, а таксама ўсіх народаў, якія імкнуцца вызначыць свой лёс!