Вытрымка з брыфінгу прэс-сакратара Белага дома Келі Макінэні 9 верасня 2020 года

Пытанне: Пратэсты ў Беларусі працягваюцца, як і падаўленне апазіцыі. Які канкрэтны крок збіраецца зрабіць Прэзідэнт, каб падтрымаць беларусаў у іх барацьбе за дэмакратыю і спыненне парушэнняў правоў чалавека?

Келі Макінэні: Так, гэта яшчэ адно вельмі добрае пытанне.  ЗША надзвычайна занепакоеныя парушэннямі правоў чалавека, якія працягваюцца пасля выбараў у Беларусі. Паведамленні аб выкраданні прадстаўнікоў апазіцыі, іх гвалтоўным выдварэнні з краіны і іншых пагрозах у іх адрас – гэта толькі частка тых метадаў, якія ўрад Беларусі выкарыстоўвае ў спробах пазбавіць людзей свабоды слова.

ЗША працуюць з міжнароднымі партнёрамі, каб прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто здзяйсняе гэтыя парушэнні, і мы заклікаем урад Беларусі вызваліць усіх несправядліва затрыманых.

Што тычыцца выбараў, то сапраўдных выбараў у Беларусі не было. Яны не былі ані свабоднымі, ані справядлівымі; яны былі сфальсіфікаваныя. Вялізная колькасць беларусаў, якія ўдзельнічаюць у мірных пратэстах, ясна паказвае, што ўрад больш не можа ігнараваць заклікі народа да дэмакратыі.

 

Выдержка из брифинга пресс-секретаря Белого дома Келли Макинэни 9 сентября 2020 года.

Вопрос: Протесты в Беларуси продолжаются, как и подавление оппозиции. Какой конкретный шаг собирается предпринять Президент, чтобы поддержать белорусов в их борьбе за демократию и прекращение нарушений прав человека?

Келли Макинэни: Да, это еще один очень хороший вопрос. США крайне обеспокоены продолжающимися нарушениями прав человека после выборов в Беларуси. Сообщения о похищении представителей оппозиции, их насильственном выдворении из страны или иных угрозах в их адрес – это лишь небольшая часть тех методов, которые правительство Беларуси использует в попытках лишить людей свободы слова.

США работают с международными партнерами, чтобы привлечь к ответственности всех, кто совершает эти нарушения, и мы призываем правительство Беларуси освободить всех несправедливо задержанных.

Что касается выборов, то настоящих выборов там не было. Они не были ни свободными, ни справедливыми; они были сфальсифицированы. Огромное количество белорусов, участвующих в мирных протестах, ясно показывает, что правительство больше не может игнорировать призывы людей к демократии.

Полная расшифровка пресс-брифинга:  https://www.whitehouse.gov/briefings-statements/press-briefing-press-secretary-kayleigh-mcenany-9-9-2020/