Візіт аркестра ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еўропе ў Беларусь

Аркестр ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еўропе

Амбасада ЗША мае гонар аб’явіць аб візіце ў Беларусь аркестра ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еўропе, які будзе праходзіць з 6 па 10 мая. У праграме візіту – удзел у святочных мерапрыемствах у Мінску, прысвечаных Дню Перамогі, а таксама выступленне ў Брэсцкай крэпасці, якая прыняла на сябе першы ўдар гітлераўскіх войскаў у чэрвені 41-га. Мы ўшаноўваем памяць аб тых, хто змагаўся супраць нацызму ў Другой сусветнай вайне, і аддаём даніну павагі найцяжэйшым ахвярам Беларусі, якая страціла мільёны вайскоўцаў і мірных жыхароў.