Візіт аташэ па інфармацыі, адукацыі і культуры ў Віцебск

Робін Саламон (справа) і прадстаўніца InfoUSA Ларыса Арбузава абмеркавалі шляхі далейшага супрацоўніцтва

20 сакавіка 2014 года, падчас першай паездкі за межы Мінска, аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры Робін Соламан наведала Віцебск – самы паўночны абласны цэнтр Беларусі. Выступаючы на міжнароднай канферэнцыі “Дыялог аб мовах і культурах у XXI стагоддзі” перад аўдыторыяй у больш за 200 студэнтаў, прадстаўнікоў гарадскіх уладаў, дыпламатаў і выкладчыкаў, спадарыня Соламан падкрэсліла важнасць вывучэння мовы, асабліва моладдзю. Яна падмацавала свае словы перадачай матэрыялаў для вывучэння англійскай мовы, абсталявання і сумак з лагатыпамі амбасады ЗША гаспадарам канферэнцыі – Віцебскай Гімназіі №2. Робін Соламан таксама абмеркавала шляхі далейшага супрацоўніцтва з Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкай Віцебска, перадаўшы аддзелу InfoUSA калекцыю кніг на англійскай мове і DVD-дыскі. Разам з дырэктарам мясцовага музея Марка Шагала  Робін Соламан наведала гістарычныя аб’екты, звязаныя з імем сусветна вядомага мастака, якія ў розныя перыяды атрымлівалі дапамогу амбасады ЗША.