Візіт Намесніка дзяржсакратара ЗША Патрыка Кенэдзі ў Мінск

 

Намеснік дзяржсакратара ЗША па адміністрацыйных пытаннях Патрык Кенэдзі прыбыў у Мінск 11 верасня з афіцыйным візітам. Сп. Кенэдзі наведаў амбасаду Злучаных Штатаў і правёў сустрэчу з яе супрацоўнікамі. Ён таксама сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і абмеркаваў стан двухбаковых адносін паміж ЗША і Беларуссю. Намеснік  дзяржсакратара вітаў нядаўняе вызваленне палітычных зняволеных і заклікаў Беларусь правесці маючыя адбыцца выбары ў адпаведнасці са стандартамі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ).