Дзень незалежнасці Беларусі

ЗАЯВА ДЗЯРЖСАКРАТАРА ЭНТАНІ БЛІНКЕНА
3 ліпеня 2023 г.

З нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасці Беларусі народ ЗША дасылае самыя цёплыя пажаданні народу Беларусі.

Ваша мужнасць, трываласць і настойлівасць у дасягненні дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай будучыні Беларусі натхніла свет. З-за мураў турмы, у гарадах, дзе вы апынуліся ў выгнанні, і дома ў Беларусі вы працягваеце выказвацца і адстойваць сапраўды незалежную і дэмакратычную будучыню вашай краіны, дзе можна жыць свабодна ад рэпрэсіяў і самастойна вызначаць свой лёс.

Злучаныя Штаты высока ацэньваюць і падтрымліваюць вашыя нястомныя намаганні адстаяць унікальнасць беларускай мовы, культуры і ідэнтычнасці. Мы захапляемся вашай настойлівасцю ў абароне правоў чалавека і асноўных свабод . Мы заклікаем да безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў, якіх больш за 1500, і за спыненне рэпрэсій, што працягваюцца ў Беларусі.

Больш за 30 гадоў Злучаныя Штаты выступаюць за дэмакратычную, незалежную і суверэнную Беларусь. Нашая прыхільнасць застаецца непахіснай.