Другая гадавіна фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 

ЗАЯВА АДМІНІСТРАТАРА САМАНТЫ ПАУЭР  

Другая гадавіна фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 

Два гады таму народ Беларусі скарыстаўся сваім дэмакратычным правам абраць прэзідэнта. У адказ Аляксандр Лукашэнка сфальсіфікаваў вынікі выбараў і заявіў аб сваёй перамозе, не зважаючы на дэмакратычныя памкненні і правы беларускага народа. Маштабная мабілізацыя ў падтрымку дэмакратыі была сустрэтая гвалтам і рэпрэсіямі з боку беларускіх уладаў. Каб прымусіць замаўчаць арганізацыі грамадзянскай супольнасці, незалежныя СМІ і галасы прыхільнікаў дэмакратыі, рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае абуральную тактыку. Тым не менш, нягледзячы на сур’ёзныя рызыкі для ўласнай бяспекі, народ Беларусі застаецца непахісным у сваіх закліках да дэмакратычнага ўраду, які паважае правы і асноўныя свабоды.  

Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў памкненні да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратычнага кіравання, усёабдымнага эканамічнага росквіту, а таксама ў памкненні бяспечна вярнуцца і жыць у сваёй роднай краіне. Мы прызнаём, што больш за 1200 палітвязняў былі несправядліва затрыманыя, тысячы беларусаў былі гвалтоўна вымушаныя пакінуць краіну, і шануем іх мужнасць. Мы таксама аддаём належнае велізарнай колькасці беларусаў, якія рызыкавалі свабодай і дабрабытам, выступаючы супраць падтрымкі Лукашэнкам вайны Расіі супраць Украіны.   

Праграмы USAID падтрымлівалі і будуць працягваць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні народа Беларусі. Мы будзем супрацоўнічаць з грамадзянскай супольнасцю, незалежнымі СМІ і прыватным сектарам, і садзейнічаць, каб беларускія ідэі і ініцыятывы і надалей прыносілі карысць беларускаму народу. Наша прыхільнасць на карысць народа Беларусі непахісная, бо ён імкнецца пабудаваць свабодную і квітнеючую краіну, якую ён заслугоўвае.