Злучаныя Штаты асуджаюць арышт старшыні Гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра “Вясна” Леаніда Судаленкі і валанцёркі Марыі Тарасенка 18 студзеня. Мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення. Праваабаронцы, такія як тыя, што працуюць у цэнтры “Вясна”, з’яўляюцца важнай часткай грамадзянскай супольнасці ў любой краіне, паколькі яны сочаць за выкананнем правоў чалавека ў краіне, праліваюць святло на парушэнні правоў чалавека і дакументуюць іх у надзеі, што аднойчы парушальнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці. Затрыманне аднаго з лідэраў, а таксама валанцёркі “Вясны” з’яўляецца яшчэ адным сумным прыкладам спробаў беларускіх уладаў пагасіць гэты свет і не дапусціць, каб народ Беларусі і ўвесь свет даведаліся пра ўсю паўнату злоўжыванняў, якія здзяйсняюцца беларускімі ўладамі.
Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і жорсткія парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, а таксама неадкладна вызваліць усіх несправядліва затрыманых. Гэтыя дзеянні супярэчаць абавязацельствам, узятым на сябе беларускім урадам як дзяржавай-удзельніцай АБСЕ. Мы заклікаем улады вызваліць сотні праваабаронцаў, мірных дэманстрантаў, палітычных зняволеных і журналістаў. Гэта важнейшы, неабходны пачатковы крок на шляху да павагі патрабаванняў беларускага народа аб асноўных свабодах і імкнення выправіць сітуацыю ў краіне.
__________
Заявление посольства США
Соединенные Штаты осуждают арест председателя Гомельского отделения правозащитного центра “Весна” Леонида Судаленко и волонтёрки Марии Тарасенко 18 января. Мы призываем к их немедленному освобождению. Правозащитники, такие как те, что работают в правозащитном центре “Весна”, являются важной частью гражданского общества в любой стране, так как они следят за соблюдением прав человека в стране, проливают свет на нарушения прав человека и документируют их в надежде, что однажды нарушители будут привлечены к ответственности. Задержание одного из лидеров, а также волонтёрки “Весны” является еще одним прискорбным примером попыток белорусских властей погасить этот свет и не допустить, чтобы народ Беларуси и весь мир узнали о всей полноте злоупотреблений, совершаемых белорусскими властями.
Мы призываем белорусские власти прекратить репрессии и жестокие нарушения прав человека в отношении мирных демонстрантов, а также немедленно освободить всех несправедливо задержанных. Эти действия противоречат обязательствам, взятым на себя белорусским правительством как государством-участником ОБСЕ. Мы призываем власти освободить сотни правозащитников, мирных демонстрантов, политических заключенных и журналистов. Это важнейший, необходимый начальный шаг на пути к уважению требований белорусского народа об основных свободах и стремлению исправить ситуацию в стране.