Заява амбасады ЗША

Злучаныя Штаты асуджаюць дзеянні ўрада Беларусі ў дачыненні да мясцовых і замежных журналістаў. Прадстаўнікі СМІ не павінны падвяргацца пагрозам, фізічнаму гвалту, арыштам або турэмнаму зняволенню з боку каго-небудзь проста з прычыны выканання сваёй працы ў якасці журналістаў. Моцныя незалежныя СМІ, свабодны абмен інфармацыяй і доступ да яе неабходныя для таго, каб вяршэнства закона магло ўкараніцца ў любым грамадстве.

Злучаныя Штаты вельмі занепакоеныя небяспечным становішчам беларускіх незалежных СМІ, адвольнымі арыштамі журналістаў за апошнія некалькі месяцаў і ўзбуджэннем урадам Беларусі крымінальных спраў супраць журналістаў. Мы па-ранейшаму занепакоеныя пагрозай анулявання афіцыйнага статусу мясцовых СМІ, а таксамаспыненнем дзеяння акрэдытацый і працяглай затрымкай паўторнай акрэдытацыі журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ.

Мы настойлiва заклікаем урад Беларусі абараняць і падтрымліваць асноўныя свабоды на ўсёй тэрыторыі краіны, асабліва свабод сходаў, слова і прэсы. Беларускі народ заслугоўвае абароны сваіх правоў і таго, каб яго голас быў пачуты, а незалежныя СМІ – незаменная платформа для галасоў усіх беларусаў. Нармалізацыя адносінаў з рэжымам, які жорстка здушае ўласны народ, немагчымая.

 

__________________________

Заявление посольства США

Соединенные Штаты осуждают действия властей Беларуси в отношении местных и иностранных журналистов. Представители СМИ не должны подвергаться угрозам, физическому насилию, арестам или тюремному заключению со стороны кого-либо просто по причине выполнения своей работы в качестве журналистов. Сильные независимые СМИ, свободный обмен информацией и доступ к ней необходимы для того, чтобы верховенство закона могло укорениться в любом обществе.

Соединенные Штаты очень обеспокоены опасным положением белорусских независимых СМИ, произвольными арестами журналистов за последние несколько месяцев и возбуждением властями Беларуси уголовных дел против журналистов. Мы по-прежнему обеспокоены угрозой аннулирования официального статуса местных СМИ, а также прекращением действия аккредитаций и длительной задержкой повторной аккредитации журналистов, работающих на иностранные СМИ.

Мы настойчиво призываем власти Беларуси защищать и поддерживать основные свободы на всей территории страны, особенно свобод собраний, слова и прессы. Белорусский народ заслуживает защиты своих прав и того, чтобы его голос был услышан, а независимые СМИ – незаменимая платформа для голосов всех белорусов. Невозможна нормализация отношений с режимом, жестоко подавляющим собственный народ.