Заява Дзяржсакратара Керы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Secretary Kerry

Ад імя прэзідэнта Абамы і амерыканскага народа я віншую народ Беларусі з гадавінай падпісання дэкларацыі незалежнасці ад Савецкага Саюза 27 ліпеня 1990 года, а таксама з афіцыйным Днём Незалежнасці 3 ліпеня. Я таксама віншую жыхароў Мінска з гадавінай вызвалення горада ў 1944 годзе.

У гэты цяжкі для ўсёй Еўропы час Злучаныя Штаты высока цэняць вядучую ролю Беларусі ў мірным вырашэнні канфлікту ва Украіне, а таксама яе прыхільнасць да добрых узаемаадносін са ўсімі краінамі. Мой ўрад поўнасцю падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, і мы разлічваем на далейшы прагрэс у галіне правоў чалавека, дэмакратычнага развіцця і эканамічных рэформаў у вашай краіне – усё гэта ўмацуе наша ўзаемнае імкненне да нармалізацыі адносін паміж нашымі краінамі.

Прыміце мае найлепшыя пажаданні з гэтай асаблівай нагоды, а таксама шчырую надзею на мір, росквіт і свабоду для нашых народаў.