Рэзалюцыя Генасамблеі ААН, якая асуджае спробу Расіі анэксаваць тэрыторыі Ўкраіны

ЗАЯВА САКРАТАРА ЭНТАНІ Дж. БЛІНКЕНА

12 кастрычніка 2022 г.

Сённяшняе адметнае галасаванне на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца моцным напамінам аб тым, што пераважная большасць дзяржаў падтрымлівае Ўкраіну, абараняючы Статут ААН, і рашуча супрацьстаіць працяглай вайне Расіі супраць Украіны і яе народа.

Тэрытарыяльная цэласнасць з’яўляецца цэнтральным слупом Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і гвалтоўная пагарда Расіі да нацыянальных межаў і суверэнітэту Ўкраіны не можа і не будзе прынята.  Прыняўшы гэтую рэзалюцыю, народы, якія сабраліся, ясна далі зразумець: яны не пацерпяць спробы якой-небудзь дзяржавы-сябра ААН сілай захапіць зямлю.  Галасаванне стала рэзкім папрокам Расіі за яе агрэсію супраць Украіны.

Злучаныя Штаты ганарацца тым, што прагаласавалі за гэтую рэзалюцыю. Як мы неаднаразова заяўлялі, мы будзем абараняць прынцыпы статута ААН і ніколі не прызнаем легітымнасць фіктыўных рэферэндумаў або спробаў Расіі анексаваць частку Ўкраіны.

У сувязі з тым, што сёньня вельмі мала краінаў галасуе разам з Расеяй, відавочна, што міжнароднае адзінства ў гэтым пытаньні рашучае, а падтрымка Ўкраіны ў ААН і за яе межамі непахісная.  Злучаныя Штаты будуць працягваць працаваць з партнёрамі па ўсім свеце, каб падтрымаць народ Украіны ва ўсеагульнай абароне сваёй нацыі ад агрэсіі Расіі.