Заявление по итогам местных выборов в Беларуси

 

Посольство США

Минск, Беларусь

 23 февраля 2018 г.

 

Соединенные Штаты с обеспокоенностью отмечают характер проведения местных выборов в Республике Беларусь 13-18 февраля 2018 года.  Несмотря на некоторые небольшие улучшения в элементах процесса регистрации кандидатов и ведения агитации, выборы в целом не cоответствовали международным обязательствам, взятым на себя Беларусью по проведению свободных и справедливых выборов.

Мы с сожалением констатируем отсутствие существенных изменений в избирательном процессе в соответствии с рекомендациями Бюро по демократическим институтам и правам человека Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (БДИПЧ ОБСЕ) и Венецианской комиссии Совета Европы.  К сожалению, в отношении прошедших местных выборов остались серьезные вопросы касательно открытости досрочного голосования, использованных методов стимулирования граждан к голосованию, непрозрачности подсчета и сведения голосов, формирования избирательных комиссий на неплюралистичной основе, ограничительного характера информационной среды и законодательства.

И в Минске, и в Вашингтоне мы призывали белорусские власти к проведению серьезной реформы избирательного законодательства и процедур в соответствии с рекомендациями БДИПЧ ОБСЕ и Венецианской комиссии Совета Европы.  Мы продолжаем призывать белорусские власти провести данные реформы как можно раньше, чтобы Беларусь смогла выполнить взятые на себя международные обязательства в период до следующих выборов.

Расширение демократических свобод, в том числе избирательного процесса, усиливает независимость и суверенитет Беларуси, в поддержку которых в полной мере выступают Соединенные Штаты Америки.  Дальнейшие положительные шаги со стороны Беларуси в области фундаментальных свобод остаются важным компонентом для укрепления двусторонних отношений.

#####

Заява па выніках мясцовых выбараў у Беларусі

 

Амбасада ЗША

Мінск, Беларусь

 23 лютага 2018 г.

 

Злучаныя Штаты з занепакоенасцю адзначаюць характар правядзення мясцовых выбараў у Рэспубліцы Беларусь 13-18 лютага 2018 года. Нягледзячы на некаторыя невялікія паляпшэнні ў элементах працэсу рэгістрацыі кандыдатаў і вядзення агітацыі, у цэлым выбары не адпавядалі міжнародным абавязацельствам Беларусі па правядзенні свабодных і справядлівых выбараў.

Мы шкадуем аб адсутнасці істотных зменаў у выбарчым працэсе ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы. На жаль, у дачыненні да мясцовых выбараў засталіся сур’ёзныя пытанні адносна сумленнасці працэсу датэрміновага галасавання, выкарыстаных метадаў стымулявання выбаршчыкаў да галасавання, непразрыстасці падліку і звядзення галасоў, фарміравання выбарчых камісій на неплюралістычнай аснове, абмежавальнага характару інфармацыйнага асяроддзя і заканадаўства.

І ў Мінску, і ў Вашынгтоне мы заклікалі беларускія ўлады да сур’ёзнай рэформы выбарчага заканадаўства і выбарчых працэдур у адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы. Мы працягваем заклікаць беларускія ўлады правесці гэтыя рэформы як мага хутчэй, каб Беларусь змагла выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў перыяд да наступных выбараў.

Пашырэнне дэмакратычных свабод, у тым ліку выбарчага працэсу, узмацняе незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, у падтрымку якіх у поўнай меры выступаюць Злучаныя Штаты. Далейшыя станоўчыя крокі з боку Беларусі ў сферы фундаментальных свабод застаюцца важным кампанентам для ўмацавання двухбаковых адносін.