Кіраўніцтва па падтрымцы праваабаронцаў
Адміністрацыя Байдэна-Харыса імкнецца надаваць правам чалавека і дэмакратычным прынцыпам цэнтральнае месца ў сваёй знешняй палітыцы. Гэтае Кіраўніцтва па падтрымцы грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў сіламі дыпламатычных місій ЗША акрэслівае і пашырае абавязацельствы ЗША падтрымліваць гэтую жыццёва важную працу ў рамках стратэгічнага бачання прэзідэнта і знешняй палітыкі ЗША. Яно адрасаванае галоўным чынам супрацоўнікам Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, якія займаюцца пытаннямі па правах чалавека,і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце, у тым ліку праваабаронцам.
Абарона і падтрымка праваабаронцаў з’яўляецца ключавым прыярытэтам знешняй палітыкі ЗША. Паколькі праваабаронцы імкнуцца прыцягнуць свае ўрады да адказнасці і забяспечыць абарону агульнапрызнаных правоў чалавека, іх часта пераследуюць, затрымліваюць, дапытваюць, саджаюць у турмы, катуюць і нават забіваюць за выкананне сваёй працы. Дзяржаўны дэпартамент імкнецца забаспечыць праваабаронцам магчымасць заахвочваць і абараняць правы чалавека без перашкод або празмерных абмежаванняў і без страху расплаты ў дачыненні да сябе ці сваіх сем’яў. Праца гэтых адважных людзей і груп з’яўляецца неад’емнай часткай актыўнай грамадзянскай супольнасці, і нашы інвестыцыі і падтрымка для іх адначасова з’яўляюцца інвестыцыямі і падтрымкай для вяршэнства закона і дэмакратыі. Кожны дзень па ўсім свеце многія прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці звяртаюцца да нас па дапамогу ў надзвычайных сітуацыях і па садзеянне ў дасягненні доўгатэрміновых мэтаў, якія зробяць іх краіны больш справядлівымі і дэмакратычнымі.
Праваабаронца – гэта…
Прытрымліваючыся прынцыпу, выкладзенага ў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, што “Кожны чалавек мае права індывідуальна і сумесна з іншымі заахвочваць распаўсюджванне і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях,” Дзяржаўны дэпартамент вызначае праваабаронцаў як асоб, якія працуюць самастойна або ў групах, якія негвалтоўна выступаюць за пашырэнне і абарону агульнапрызнаных правоў чалавека і асноўных свабод.
Праваабаронцы могуць быць любой этнічнай прыналежнасці, полу, сексуальнай арыентацыі, канфесіі або ўзросту. Яны могуць быць з любой часткі свету, любога сацыяльнага класа або паходжання, а таксама могуць быць людзьмі з інваліднасцю. Праваабаронцы могуць пашыраць і абараняць правы чалавека па-рознаму ў залежнасці ад краіны, кантэксту і прафесіі. Іх дзейнасць можа ўключаць, але не абмяжоўвацца наступным:
- збор і распаўсюд інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека;
- падтрымка ахвяр парушэнняў правоў чалавека;
- супольныядзеянні для забеспячэння адказнасці і спынення беспакаранасці;
- падтрымка лепшага кіравання і дзяржаўнай палітыкі;
- уклад у выкананне дамоваў па правах чалавека; і
- навучанне іпадрыхтоўка па тэме правоў чалавека.
Больш падрабязную інфармацыю пра падтрымку праваабаронцаў можна знайсці на сайце Дзярждэпартамента ЗША: https://www.state.gov/u-s-support-for-human-rights-defenders/
Калі вы праваабаронца і хацелі б звярнуцца па падтрымку ад амбасады ЗША ў Вільні, звяжыцеся з намі па адрасе minsk-hrd-support@state.gov.