Амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс на ўдзел у праграмах стажыровак у ЗША “Летнія інстытуты па амерыканістыцы” на 2017 год. Апошні тэрмін падачы заявак: 26 снежня 2016г.
Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамента ЗША праводзіць летнія праграмы Інстытутаў па амерыканістыцы. Гэта акадэмічныя праграмы для выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў школ і спецыялістаў з розных краін света, а таксама для студэнтаў, якія цікавяцца праблемамі аховы навакольнага асяроддзя і сацыяльным прадпрымальніцтвам. Кожная праграма доўжыцца – ад пяці да шасці тыдняў.
Інстытуты праводзяцца на тэрыторыі ўніверсітэтаў, размешчаных у некалькіх рэгіёнах Злучаных Штатаў. Яны прысвечаныя пэўнай тэме ў галіне амерыканістыкі. У кожнай праграме прымаюць удзел ад 18 да 30 замежных спецыялістаў. Мэта інстытутаў – палепшыць якасць выкладання амерыканістыкі ў ВНУ за межамі ЗША.
Кожная праграма ўключае два кампаненты: інтэнсіўная чатырохтыднёвая акадэмічная праграма і азнаямляльная паездка па ЗША, якая завершваецца сустрэчамі ў Вашынгтоне.