Амбасада ЗША падтрымала пастаноўку брадвейскага рок-мюзікла ў Мінску

Прэм’ера брадвейскага рок-мюзiкла, лаурэата Пулітцэраўскай прэміі і прэмiі Тонi «Недалёка ад нормы» з аншлагам прайшла ў Мінску ў тэатры  “Тэрыторыя мюзiкла” 28 сакавіка. Павераны ў справах ЗША Роберт Райлі ў сваім звароце да шматлікіх гледачоў падкрэсліў, што культурныя праекты такога кшталту з’яўляюцца паспяховымі, калі яны аб’ядноўваюць людзей дзеля дасягнення агульнай мэты і дапамагаюць лепш разумець адзін аднаго.

Мюзiкл даследуе надзённыя сучасныя праблемы псіхалагічных траўм, стратаў, псіхічных захворванняў і ролі сям’і ў складаных абставінах. Грунтуючыся на папярэднім вопыце паспяховых сумесных тэатральных пастановак, амбасада ЗША выдаткавала сродкі на набыццё поўнай ліцэнзіі, а таксама падтрымала пастаноўку мюзікла ў Беларусі і пераклад лібрэта на рускую мову.

Больш фота з прэм’еры можна знайcцi па спасылцы: https://www.flickr.com/gp/usembassyminsk/3Sa227