21 – 25 траўня амерыканскі джазавы ансамбль Myrna Clayton Experience выступiў перад рознымi аўдыторыямі ў Беларусі, атрымаўшы шырокае прызнанне і станоўчыя водгукі ад медыя. Гурт з пяці выканаўцаў прыехаў у Беларусь пры падтрымцы Амбасады ЗША ў рамках праграмы Дзярждэпартамента “Амерыканская музыка за мяжой”. У Беларусі група наведала Барысаў, Мінск і Гомель, збiраючы поўныя залы ў кожным горадзе. Спявачка зацікавiла слухачоў спалучэннем джазавых стандартаў і сучасных хітоў, прапаноўваючы ім падпяваць і нават танцаваць на сцэне разам з ёй. Акрамя таго, Мiрна і яе гурт прадставілi сваю музыку і распавялі пра свае музычныя кар’еры студэнтам праграмы Access, наведвальнiкам InfoUSA і сябрам мясцовых недзяржаўных арганізацый ў Барысаве і Гомелі. Яны таксама далі вакальны майстар-клас для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску. Прыезд Mуrna Clayton Experience на Беларусь лёг у скарбонку культурных сувязяў паміж народамі Беларусі і ЗША, якія існуюць ужо дзесяцігоддзі.
