О несправедливом содержании под стражей гражданина США в Беларуси

Belarusian opposition supporters march to Independence Square in Minsk, Belarus (AP Photo/Evgeniy Maloletka, File)

Выступление Посла Джеймса Гилмора
на заседании Постоянного совета ОБСЕ в Вене
1 октября 2020 года

Мы должны отметить наше разочарование решением белорусских властей провести тайную президентскую инаугурацию 23 сентября после фальсифицированных выборов. Мы по-прежнему глубоко обеспокоены их продолжающимися репрессиями в отношении мирных демонстрантов. Нас вдохновляет храбрость протестующих и лидеров оппозиции в Беларуси, которые мирно отстаивают право белорусского народа выбирать своих собственных лидеров в ходе свободных и справедливых выборах. Все лица, несправедливо удерживаемые под стражей в Беларуси, должны быть немедленно освобождены.

Как и в своем заявлении от 17 сентября, я хотел бы отметить незаконное задержание гражданина США в Беларуси. Я был бы признателен представителям государств-участников за их внимание к оставшейся части заявления.

9 июля государства-участники ОБСЕ приняли участие в заседании Постоянного совета, как мы это делаем почти каждый четверг. После многочасового диалога мы благополучно вернулись домой. 9 июля гражданин США Виталий Шкляров и его сын отправились в Гомель (Беларусь), чтобы навестить его больную мать и отпраздновать день рождения Виталия с друзьями и родственниками.

Жена Виталия, сотрудница Дипломатической службы США, также находилась в безопасности дома, в штате Вирджиния, готовясь к предстоящему переезду ее семьи в Украину, с тем чтобы она могла приступить к выполнению своих дипломатических обязанностей в этой стране.

29 июля, во время визита к родителям в Гомель, Виталий был незаконно задержан белорусскими властями, когда он покупал матери арбуз. Виталию хватило времени только на то, чтобы отправить сообщение на своем Telegram-канале, которое гласило: “Арестован”. Ему было предъявлено обвинение в организации мероприятия в городе, который он никогда не посещал, от имени кандидата, которого он никогда не встречал, в тот день, когда он находился со своей семьей в Соединенных Штатах.

8 сентября, на 42-й день своего незаконного содержания под стражей, Виталий находился в плачевных условиях и чувствовал себя крайне плохо, с высокой температурой, проблемами с дыханием, ознобом и мышечными болями. Это было в дополнение к сильному психологическому давлению и физическому насилию, которым Виталий подвергался в течение последних 42 дней.

17 сентября Соединенные Штаты и 16 других государств-участников ОБСЕ задействовали “Московский механизм”, инициировав международную миссию по установлению фактов в ответ на сообщения о серьезных нарушениях прав человека и жестокости в Беларуси.

Сегодня 1 октября. Прошло 65 дней с тех пор, как Виталий был незаконно задержан белорусскими властями. Больше не допустим ни один день незаконного содержания под стражей.

Соединенные Штаты требуют немедленного освобождения Виталия Шклярова.

Г-н Председатель, в течение последнего года Соединенные Штаты сотрудничали и работали в партнерстве с Беларусью в области торговли людьми с намерением работать вместе в целях обеспечения безопасности и прогресса в интересах людей, которые незаконно удерживаются под стражей и подвергаются жестокому обращению. Более того, на Совещании министров в Словакии в прошлом году мы предложили проект Совместной декларации.

Такое поведение, к которому Соединенные Штаты относятся чрезвычайно серьезно, безусловно, не соответствует тому духу сотрудничества, который наши две страны демонстрировали в течение последнего года.

Мы призываем положить конец нарушениям прав и жестокому насилию в отношении протестующих, журналистов и активистов оппозиции. Призываем белорусские власти в полной мере сотрудничать с Миссией экспертов Московского механизма и немедленно начать соблюдать обязательства Беларуси по международному праву и обязательства в рамках ОБСЕ в отношении свободы выражения мнений и права на мирные собрания.

Благодарю вас, г-н Председатель.

 

______________________________________________________________________________________________________

 

Заява амбасадара Джэймса С. Гілмара III.
Пастаянная рада, Вена
Місія ЗША пры АБСЕ
1 кастрычніка 2020 года

Дзякуй, спадар Старшыня.

Мы павінны адзначыць наша расчараванне рашэннем беларускіх уладаў правесці таемную інаўгурацыю прэзідэнта 23 верасня пасля фальсіфікаваных выбараў. Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя працягам падаўлення ўладамі мірных дэманстрантаў. Нас натхняе мужнасць пратэстуючых і лідэраў апазіцыі ў Беларусі, якія мірна адстойваюць права беларускага народа на абранне сваіх лідэраў на свабодных і справядлівых выбарах. Усе несправядліва затрыманыя ў Беларусі людзі павінны быць неадкладна вызваленыя.

Як і падчас сваёй заявы ад 17 верасня, я хацеў бы асабліва адзначыць неправамернае затрыманне грамадзяніна ЗША ў Беларусі. Я быў бы ўдзячны прадстаўнікам дзяржаў-удзельніц за ўвагу да наступнай часткі заявы.

9 ліпеня дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ прынялі ўдзел у пасяджэнні Пастаяннага савета, як мы гэта робім амаль кожны чацвер. Пасля шматгадзіннага дыялога мы ў бяспецы павярнуліся дадому. 9 ліпеня грамадзянін ЗША Віталь Шкляраў і яго сын адправіліся ў Гомель (Беларусь), каб наведаць хворую маці Віталя і адсвяткаваць яго дзень нараджэння з сябрамі і сям’ёй.

Жонка Віталя, адна з супрацоўніц нашай дыпламатычнай службы, таксама знаходзілася ў бяспецы на радзіме ў Вірджыніі, рыхтуючыся да запланаванага пераезду іх сям’і ва Украіну з мэтай выканання там афіцыйных дыпламатычных абавязкаў.

29 ліпеня падчас наведвання бацькоў у Гомелі Віталь быў незаконна затрыманы беларускімі ўладамі, калі набываў кавун для сваёй маці. У Віталя хапіла часу толькі на тое, каб размясціць паведамленне ў сваім канале ў «Тэлеграме», у якім ён напісаў: “арыштаваны”. Яму прад’явілі абвінавачанне ў арганізацыі мерапрыемства ў горадзе, які ён ніколі не наведваў, ад імя кандыдата, з якім ён ніколі не сустракаўся, у дзень, калі ён быў са сваёй сям’ёй у ЗША.

8 верасня Віталь адбываў 42-ы дзень свайго неправамернага ўтрымання пад вартай у вартых жалю ўмовах, у вельмі хворым стане з высокай тэмпературай, праблемамі з дыханнем, дрыжыкамі і болямі ў цягліцах. Гэта дадалося да моцнага псіхалагічнага ціску і фізічнага гвалту, якім Віталь падвяргаўся на працягу апошніх 42 дзён.

17 верасня Злучаныя Штаты і 16 іншых дзяржаў-удзельніц АБСЕ задзейнічалі “Маскоўскі механізм”, ініцыяваўшы стварэнне міжнароднай даследчай місіі ў адказ на паведамленні аб сур’ёзных парушэннях і злоўжываннях у галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Сёння ўжо 1 кастрычніка. Прайшло 65 дзён з часу, калі Віталь быў незаконна затрыманы беларускімі ўладамі. Незаконнае ўтрыманне нават на яшчэ адзін дзень не з’яўляецца прымальным.

Злучаныя Штаты патрабуюць неадкладнага вызвалення Віталя Шклярава.

Спадар Старшыня, на працягу апошняга года Злучаныя Штаты супрацоўнічалі і працавалі ў партнёрстве з Беларуссю па праблеме гандлю людзьмі з намерам працаваць разам для забеспячэння бяспекі і прагрэсу ў інтарэсах людзей, якія незаконна ўтрымліваюцца і эксплуатуюцца. У прыватнасці, летась мы прапанавалі Сумесную дэкларацыю на нарадзе міністраў у Славакіі.

Такія паводзіны, да якіх Злучаныя Штаты ставяцца максімальна сур’ёзна, безумоўна, не адпавядаюць таму духу супрацоўніцтва, які нашы дзве краіны дэманстравалі ў мінулым годзе.

Мы заклікаем пакласці канец злоўжыванням і жорсткаму гвалту ў дачыненні да пратэстуючых, журналістаў і актывістаў апазіцыі. Мы настойліва заклікаем беларускія ўлады ў поўнай меры супрацоўнічаць з Місіяй экспертаў Маскоўскага механізму і неадкладна пачаць прытрымлівацца міжнародна-прававых абавязацельстваў Беларусі і абавязацельстваў у рамках АБСЕ ў дачыненні да свабоды выказвання і права на мірныя сходы.

Дзякую Вам, спадар Старшыня.