Сёння Павераны ў справах ЗША Роберт Райлі сустрэўся з прадстаўнікамі Беларускай асацыяцыі журналістаў і незалежнымі журналістамі, каб прадэманстраваць нашу салідарнасць з імі і іх калегамі ў Беларусі і па ўсім свеце. Спадар Райлі падкрэсліў нашу прыхільнасць да свабоды слова і адзначыў асаблівую важнасць выканання правоў журналістаў.
