Павераны Роберт Райлі сустрэўся з Міністрам унутраных спраў

Павераны ў справах Роберт Райлі сустрэўся 7 лютага з Міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам для абмеркавання пытанняў, звязаных з верхавенствам закону, а таксама магчымых накірункаў супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі дзвюх краін, і ў тым ліку іншых пытанняў, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.