Павераны Скот Роланд вітае амерыканскую камаду дзяўчат-матэматыкаў

Скот Роланд вітае амерыканскую каманду ў амбасадзе

У пятніцу 17 красавіка павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд вітаў у амбасадзе амерыканскіх старшакласніц, якія прадстаўлялі ЗША на Еўрапейскай жаночай матэматычнай алімпіядзе, што праходзіла сёлета ў Мінску. Амерыканская каманда – адна з трыццаці ўдзельніц спаборніцтва – прыехала ў Беларусь на чале з прафесарам Маркам Солам, прадстаўніком Матэматычнай асацыяцыі Амерыкі. Падчас нефармальнай імпрэзы ў амбасадзе ўдзельніцы распавялі, якім чынам яны патрапілі ў каманду і падзяліліся планамі звязаць сваю будучыню з прыкладной матэматыкай і інфарматыкай. На алімпіядзе каманда ЗША атрымала тры залатыя і адзін срэбраны медалі.