Дваццаць шостага студзеня 2018 года ў сярэдняй школе №161 г. Мінска адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная заканчэнню першай праграмы «Access» у Беларусі. Павераны ў справах ЗША Роберт Райлі павіншаваў выпускнікоў праграмы і пажадаў ім у поўнай меры скарыстацца атрыманымі ведамі.
Дадзеная праграма ажыццяўлялася ў рамках пілотнага двухгадовага сацыяльна-адукацыйнага праекта па навучанні падлеткаў ангельскай мове «Access: магчымасці для ўсіх» Беларускай асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА пры фінансавай падтрымцы Дзярждэпартамента ЗША. Беларускія школьнікі ў Мінску і Чэрвенi вывучалі ангельскую мову з выкладчыкамі з Беларусі і ЗША, знаёміліся з амерыканскай культурай, удзельнічалі ў розных пазакласных мерапрыемствах, а таксама сустракаліся з артыстамі, кінематаграфістамі і спартсменамi са Злучаных Штатаў.
Роберт Райлі таксама павітаў новых удзельнікаў праграмы «Access», якая ў 2018-2019 годзе працягне сваю працу ў Барысаве i Баранавічах, і выказаў надзею, што яны, як і іх папярэднікі, будуць старанна працаваць і атрымаюць задавальненне ад цікавых і насычаных заняткаў.
Прапанаваная Дзярждэпартаментам ЗША ў больш чым 85 краінах, праграма “Access” забяспечвае трывалую аснову ў размоўнай і пісьмовай ангельскай мове для здольных юнакоў і дзяўчат з сем’яў з невысокім прыбыткам праз пазашкольныя заняткі і інтэнсіўныя навучальныя мерапрыемствы.