Заява для прэсы
Майкл Пампеа, Дзяржаўны сакратар ЗША
8 верасня 2020 года
Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя паведамленнямі аб выкраданні 7 верасня ў Беларусі члена Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, афіцыйнага прадстаўніка рады Антона Раднянкова і выканаўчага сакратара рады Івана Краўцова, а таксама спробай іх прымусовага выгнання праз мяжу ва Украіну 8 верасня.
Мы высока ацэньваем мужнасць спадарыні Калеснікавай і ўсяго беларускага народа ў мірным адстойванні права абіраць сваіх лідараў на свабодных і справядлівых выбарах перад тварам беспадстаўнага гвалту і рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, у тым ліку дзёрзкага збівання мірных дэманстрантаў сярод белага дня і сотняў затрыманняў 6 верасня, а таксама ўсё большай колькасці паведамленняў аб выкраданнях людзей.
Злучаныя Штаты ў каардынацыі са сваімі партнёрамі і саюзнікамі разглядаюць дадатковыя адрасныя санкцыі для прыцягнення да адказнасці тых, хто датычны да парушэнняў правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі. Мы нагадваем беларускім уладам аб іх адказнасці за забеспячэнне бяспекі спадарыні Калеснікавай і ўсіх несправядліва затрыманых.
Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць гвалт супраць уласнага народа, вызваліць усіх несправядліва затрыманых, у тым ліку грамадзяніна ЗША Віталія Шклярава, і ўвайсці ў змястоўны дыялог з сапраўднымі прадстаўнікамі беларускага грамадства.
Похищение лидеров оппозиции в Беларуси
Заявление для прессы
Майкл Помпео, Госсекретарь США
8 сентября 2020 года
Соединенные Штаты глубоко обеспокоены сообщениями о похищении 7 сентября в Беларуси члена Координационного совета Беларуси Марии Колесниковой, Пресс-секретаря этой организации Антона Родненкова и Исполнительного секретаря Ивана Кравцова, а также попыткой их принудительного выдворения из страны через границу в Украину 8 сентября.
Мы высоко оцениваем храбрость госпожи Колесниковой и народа Беларуси, мирно отстаивающих своё право избирать своих лидеров в ходе свободных и справедливых выборов перед лицом неоправданного насилия и репрессий со стороны белорусских властей, включая наглые избиения мирных демонстрантов средь бела дня и задержание сотен лиц 6 сентября, а также участившиеся сообщения о похищениях людей.
Соединенные Штаты в координации с нашими партнерами и Союзниками рассматривают возможность введения дополнительных целенаправленных санкций для привлечения к ответственности тех, кто причастен к нарушениям прав человека и репрессиям в Беларуси. Мы напоминаем белорусским властям об их ответственности за обеспечение безопасности госпожи Колесниковой и всех тех, кто был несправедливо задержан.
Призываем власти Беларуси прекратить насилие в отношении собственных граждан, освободить всех несправедливо задержанных лиц, в том числе гражданина США Виталия Шклярова, и вступить в конструктивный диалог с подлинными представителями белорусского общества.