Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2018-2019 навучальным годзе. Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам, якія маюць адпаведны прафесійны вопыт і здольнасць у поўнай меры скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША. Удзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША, але праграма не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.
Праграма Х’юберта Хамфры прадстаўляе магчымасць дасведчаным спецыялістам з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША для правядзення навуковай працы і павышэння прафесійнага майстэрства. Праграма была распачата ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.
Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.
Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.
Конкурсныя дысцыпліны на 2018-2019 навучальный год:
Устойлівае развіццё
- Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі;
- Эканамічнае развіццё;
- Фінансы і банкаўская справа;
- Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату;
- Гарадское і рэгіянальнае планаванне.
Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў
- Камунікацыя і журналістыка
- Заканадаўства і правы чалавека
- Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне
- Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі
- Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне тэхналогій
- Кіраванне чалавечымі рэсурсамі
Адукацыя
- Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі
- Кіраванне вышэйшай адукацыяй
- Выкладанне англійскай мовы як замежнай
Ахова здароўя
- Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне аховы здароўя
- Прафілактыка ВІЧ/СНІД
- Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі
Удзел у конкурсе:
Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн і прыкласці ўсе неабходныя дакументы.
Заяўкі павінны быць пададзены не пазней за 1 жніўня 2017 года.
Інструкцыі і форма заяўкі даступны па спасылцы:https://iie.embark.com/apply/humphreyfellowship
Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША.
Фіналісты праграмы, абраныя для ўдзелу ў доўгатэрміновых дадатковых курсах англійскай мовы, будуць аб’яўлены ў студзені 2018 года. Астатнія ўдзельнікі праграмы будуць аб’яўлены ў сакавіку-красавіку 2018 года.
Кандыдаты на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
- Быць грамадзянамі Беларусі;
- Мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра і вышэй);
- Мець не менш за пяць гадоў прафесійнага стажу;
- Дэманстраваць лідэрскія здольнасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
- Добра ведаць англійскую мову (неабходна будзе здаць экзамен TOEFL).
Умовы ўдзелу:
Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародны пералёт, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама прадастаўляе штомесячную стыпендыю і сродкі для набыцця падручнікаў і ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах. Праграма не пакрывае выдаткі на знаходжанне ў ЗША суправаджаючых асоб.
Каб даведацца больш аб Праграме Х’юберта Хамфры, калі ласка, наведайце афіцыйны англамоўны сайт праграмы па адрасе https://humphreyfellowship.org/
За дадатковай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375-17-210-12-83 / дад. 5612.