Праграма імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі 2018-2019

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс для беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі і іншых некамерцыйных арганізацый на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі.

Праграма імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі (The Fulbright Specialist Program) дае беларускім установам вышэйшай адукацыі і іншым некамерцыйным арганізацыям магчымасць запрасіць высокакваліфікаваных амерыканскіх навукоўцаў або спецыялістаў на тэрмін ад двух да шасці тыдняў для абмену вопытам, рэалізацыі сумесных праектаў і развіцця прафесійных кантактаў з арганізацыямi ЗША.

Амерыканскія эксперты, якія прадстаўляюць шырокі спектр навуковых і прафесійных дысцыплін, супрацоўнічаюць з беларускімі ўстановамі для рэалізацыі мерапрыемстваў у падтрымку прыярытэтаў і мэтаў прымаючага боку.

Праекты могуць ўключаць:

  • Правядзенне семінараў і майстар-класаў;
  • Кансультацыі па пытаннях павышэння прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў, развіцця працоўных рэсурсаў;
  • Ацэнку і распрацоўку навучальных праграм і матэрыялаў;
  • Чытанне лекцый для розных аудыторый слухачоў;
  • Вызначэнне патрэбаў устаноў або ацэнка якасці іх праграм;
  • Удзел у акадэмічных праграмах, канферэнцыях, семінарах;
  • Арганізацыю праграм для падрыхтоўкі выкладчыкаў.

Звычайна, беларускія ўніверсітэты, зацікаўленыя ў прыёме амерыканскіх спецыялістаў, бяруць на сябе наступныя выдаткі: пераезды ў межах Беларусі, харчаванне і пражыванне. Праграма Фулбрайта забяспечвае ганарары амерыканскаму эксперту, а таксама яго міжнародныя пералёты.

Дадатковая інфармацыя аб Праграме Фулбрайта па абмене спецыялістамі (на англійскай мове): http://fulbrightspecialist.worldlearning.org/

Спасылка на форму заяўкі.

Дадатковыя тлумачэнні можна атрымаць у Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Мінску, звярнуўшыся па электроннай пошце belarusprogram@state.gov.