Прадстаўнікі ЗША і ААН ушанавалі памяць амерыканкі Рут Уолер

Скот Роланд каля магілы Рут Уолер

4 жніўня Часовы павераны ў справах ЗША Скот Роланд і Пастаянны прадстаўнік ААН Санака Самарасінха правялі сумесную цырымонію па ўшанаванні памяці амерыканкі Рут Уолер, якая памерла ў Мінску ў гэты дзень у 1946 г. Народжаная ў Каліфорніі, Рут прыехала ў знявечаную вайной і галодную Беларусь у якасці супрацоўніцы місіі Адміністрацыі Аб’яднаных Нацый па дапамозе і аднаўленні (ЮНРРА)–арганізацыі-папярэдніка ААН, якая ў пасляваенныя гады прадастаўляла гуманітарную, тэхнічную і медыцынскую дапамогу найбольш пацярпелым краінам, а таксама садзейнічала вяртанню перамешчаных асоб. Падчас цырымоніі, якая адбылася на вайсковых могілках у Мінску, Скот Роланд адзначыў, што “як амерыканка, што аддала сваё жыццё, дапамагаючы беларусам, Рут Уолер увасабляе сабой патэнцыял лепшых адносінаў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі”.

Фільм аб місіі ЮНРРА ў Беларусі можна пабачыць тут