4 чэрвеня ў клубнай зале IBB-цэнтра iмя Яханэса Раў адбылася канферэнцыя па вынiках праекта «Iнфармацыйныя рэсурсы як сродкi стварэння безбар’ернага асяроддзя для iнвалiдаў па зроку». Праект ладзіўся Беларускiм таварыствам iнвалiдаў па зроку пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў амбасады ЗША. На сённяшні дзень Таварыства ганарыцца сваім iнтэрнэт-радыё з цэлай палiтрай цiкавых перадач, а таксама iнфармацыйным цэнтрам, дзе кожны жадаючы можа замовiць пераклад неабходнага тэксту на алфавіт брайля цi ў аудыёфармат. З прывiтальным словам да удзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Аташэ па пытаннях iнфармацыi, адукацы i культуры Уiльям Джэймс.
