ЗАЯВА ДЗЯРЖСАКРАТАРА ЭНТАНІ Дж. БЛІНКЕНА
24 сакавіка 2023 года
Злучаныя Штаты працягваюць дабівацца прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за гвалт, звязаны з фальсіфікаванымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў жніўні 2020 года, за жорсткія рэпрэсіі супраць дэмакратычнага руху і іншых прадстаўнікоў беларускага грамадства, за абуральныя парушэнні правоў чалавека і садзейнічанне незаконнай вайне Расійскай Федэрацыі супраць Украіны.
У прыватнасці, Міністэрства фінансаў ЗША сёння ўносіць у санкцыйны спіс два дзяржаўныя прадпрыемствы: Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі аўтамабільны завод» і адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі аўтамабільны завод».
Акрамя таго, Міністэрства фінансаў зноў уносіць у санкцыйны спіс Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь і асобна вызначае сем членаў Камісіі.
Дзяржаўны дэпартамент аб’яўляе аб мерах па ўвядзенні візавых абмежаванняў у дачыненні яшчэ да 14 асоб у адпаведнасці з прэзідэнцкай пракламацыяй 8015 за іх дачыненне да падрыву дэмакратыі ў Беларусі. У прыватнасці, да гэтых асоб адносяцца чыноўнікі рэжыму, уцягнутыя ў палітыку, накіраваную на пагрозы і запалохванне адважных беларусаў, якія ажыццяўляюць свае правы чалавека і асноўныя свабоды несучы вялікія асабістыя кошты.
Сённяшнія рашэнні яшчэ больш збліжаюць Злучаныя Штаты з дзеяннямі нашых партнёраў і саюзнікаў. Злучаныя Штаты будуць працягваць павялічваць для рэжыму і тых, хто яго падтрымлівае, кошты рэпрэсій супраць народа Беларусі і падтрымкі рэжымам несправакаванай і незаконнай вайны Расіі супраць Украіны.