30 красавіка Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд перадаў музею Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску некалькі амерыканскіх артэфактаў часоў Другой сусветнай вайны. Гэтыя экспанаты дапоўняць экспазіцыю, прысвечаную саюзнікам Савецкага Саюза, праграме дапамогі Ленд-Ліз і сустрэчы савецкіх і амерыканскіх войскаў на Эльбе ў красавіку-маі 1945 г. Экспанаты, сярод якіх асабістыя рэчы амерыканскіх салдат, ілюструюць трагічную і слаўную гісторыю асобных людзей і цэлых краін у тыя цяжкія часы.
