БЕЛАРУСЬ: ГРУПА 3
У Рэспубліцы Беларусь Урадам мінімальныя стандарты ў галіне выкаранення гандлю людзьмі выконваліся не цалкам і не рабілася значных намаганняў дзеля гэтага, нават з улікам уплыву пандэміі COVID-19 на патэнцыял у галіне супрацьдзеяння гандлю людзьмі. З гэтай нагоды Беларусь аднесена да трэцяй групы краін. Колькасць расследаванняў і судовых пераследаў, звязаных з гандлем людзьмі, скарацілася; выяўленая і накіраваная ва ўстановы, якія аказваюць дапамогу, меншая колькасць пацярпелых ад гандлю людзьмі. Урад не прадставіў дадзеныя пра правядзенне расследаванняў, судовым пераследзе або асуджэнні асоб, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі, у адпаведнасці з Законам аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі, і не забяспечыў належных захадаў па абароне пацярпелых ад гандлю людзьмі. Паводле звестак СМІ і няўрадавых арганізацый, улады працягвалі павышаць ступень неабароненасці мігрантаў у галіне гандлю людзьмі, у тым ліку шляхам садзейнічання ўезду ў Рэспубліку Беларусь і далейшаму перамяшчэнню многіх мігрантаў з трэціх краін і просьбітаў прытулку, якія прыбылі ў краіну ў межах стымуляванага дзяржавай міграцыйнага крызісу, вяртаючы некаторых з гэтых мігрантаў у краіны іх пражывання без правядзення праверкі на выяўленне фактаў гандлю людзьмі; Урад таксама не паведамляў пра правядзенне аналагічнай праверкі сярод уцекачоў з Украіны. Больш за тое, у рамках больш маштабных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і незалежнага прадэмакратычнага актывізму Урад істотна абмежаваў дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці, у тым ліку арганізацый, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад гандлю людзьмі, і не забяспечыў фінансаванне або падтрымку ў натуральнай форме для няўрадавых арганізацый. Урад не прадставіў дадзеных пра правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, а яго намаганні па прадухіленню працоўнай эксплуатацыі заставаліся недастатковымі. Шэсць гадоў запар Урад не паведамляў пра расследаванні альбо прад’яўленыя абвінавачанні, звязаныя з незаконным працаўладкаваннем працоўных мігрантаў.
АСНОЎНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ:
- Павелічэнне аб’ёму рэсурсаў, якія накіроўваюцца на дапамогу пацярпелым ад гандлю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь і павышэнне яе эфектыўнасці, у тым ліку падтрымку дзейнасці ў гэтай галіне як дзяржаўных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, так і грамадскіх арганізацый;
- Рашучая актывізацыя захадаў па расследаванні і крымінальным пераследзе па фактах працоўнай і сэксуальнай эксплуатацыі на падставе Артыкулаў 181, 181-1 Крымінальнага кодэкса;
- Далейшае павелічэнне колькасці інспектараў па працы па выяўленні фактаў выкарыстання прымусовай працы ўнутры краіны і расследаванні выпадкаў нелегальнага працаўладкавання;
- Далейшая рэалізацыя захадаў па актыўным выяўленні прыкмет учынення злачынстваў у галіне гандлю людзьмі сярод уразлівых груп, у тым ліку мігрантаў і ўцекачоў, грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) і асоб, якія аказваюць сэксуальныя паслугі за ўзнагароджанне;
- Павышэнне дасведчанасці пра добраахвотны характар суботнікаў і павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі дзяржаўных службовых асоб як на нацыянальным, так і на рэгіянальным узроўнях з мэтай нядопуску выкарыстання прымусу для прыцягнення да ўдзелу ў суботніках;
- Далейшае пашырэнне мерапрыемстваў па навучанні службовых асоб па пытаннях дзейнасці нацыянальнага механізму перанакіравання пацярпелых ад гандлю людзьмі (НМП) і выдаткоўванне дастатковых рэсурсаў для яго паўнавартаснага ўкаранення;
- Павелічэнне фінансавання мерапрыемстваў па аказанні дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад сексуальнай эксплуатацыі з улікам іх патрэб, працяг накіравання ўсіх выяўленых пацярпелых ва ўстановы, якія аказваюць дапамогу, а таксама забеспячэнне выкарыстання органамі крымінальнага пераследу заснаванага на досведзе траўмы падыходу пры разглядзе спраў, звязаных з гандлем дзецьмі;
- Пашырэнне доступу пацярпелых ад гандлю людзьмі да бясплатнай юрыдычнай дапамогі і забеспячэнне праходжання адвакатамі навучання па пытаннях супрацьдзеяння гандлю людзьмі і ўжывання заснаванага на досведзе траўмы падыходу;
- Арганізацыя навучання суддзяў па пытаннях пакрыцця стратаў у рамках разгляду крымінальных спраў, укараненне працэдур канфіскацыі актываў у асоб, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі, а таксама ўкараненне эфектыўных метадаў пакрыцця стратаў з мэтай забеспячэння яго своечасовага атрымання пацярпелымі;
- Унясенне зменаў у палажэнні артыкулаў Крымінальнага кодэкса 193(1), 339, 342, 367, 368 і 369(2), якія датычацца прызначэння пакаранняў, у мэтах выключэння прымусу да працы за мірнае выказванне палітычных поглядаў і выключэнне ўжывання пакарання ў выглядзе прымусу да працы ў адносінах да дзяцей.
КРЫМІНАЛЬНЫ ПЕРАСЛЕД
За справаздачны перыяд адзначалася далейшае скарачэнне намаганняў праваахоўных органаў у сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі. У адпаведнасці са Артыкулам 181 Крымінальнага кодэкса, гандаль людзьмі з мэтай працоўнай і сексуальнай эксплуатацыі з’яўляецца злачынствам і цягне за сабой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці ў выпадку, калі злачынства ўчынена ў адносінах да паўналетніх. Тыя ж дзеянні, учыненыя ў адносінах да непаўналетніх, цягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 7 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Указаныя меры пакарання з’яўляюцца дастаткова суворымі. У прыватнасці, пакаранне за гандаль людзьмі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі адпавядае пакаранням за іншыя цяжкія злачынствы, напрыклад, згвалтаванне. Па дадзеных Урада, было праведзена 91 расследаванне, звязанае з гандлем людзьмі (у параўнанні са 111 у 2021 годзе), аднак, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, Урад не прадставіў інфармацыю пра правядзенне расследаванняў злачынстваў, прадугледжаных Артыкулам 181 (у 2020 годзе Урад паведамляў аб трох працяглых расследаваннях злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі і прадугледжаных Артыкулам 181). Чацвёрты год запар Урад не паведамляе пра пачатак расследаванняў па Артыкуле 181-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за выкарыстанне прымусовай працы. Паводле дадзеных Урада, да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 91 падазраваны ў гандлі людзьмі, аднак, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, не паведамляецца, ці ўключаюць гэтыя дадзеныя крымінальныя пераследы па злачынствах, прадугледжаных Артыкулам 181 або Артыкулам 181-1 (у 2020 годзе па абвінавачаннях у гандлі людзьмі, прадугледжанымі Артыкулам 181, была ўзбуджана 1 крымінальная справа, у 2019 годзе – 4). Урад не прадставіў інфармацыю пра абвінаваўчыя прысуды ў адносінах да асоб, якія займаюцца гандлем людзьмі, прадугледжаных Артыкулам 181 альбо 181-1 за 2022 або 2021 гады. Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, 86 з 91 узбуджаных спраў былі звязаныя з фактамі сэксуальнай эксплуатацыяй на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аднак невядома, ці ўключаюць гэтыя дадзеныя справы, узбуджаныя па Артыкулах 181 альбо 181-1.
Галоўнае ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі з’яўляецца вядучым падраздзяленнем праваахоўнай сістэмы па супрацьдзеянню гандлю людзьмі. Урад не прадставіў інфармацыі пра праходжанне навучання супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, пракуроры і суддзі ўзялі ўдзел у семінарах па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, арганізаваных міжнароднай арганізацыяй. Урад не паведамляў пра выпадкі ўзбуджэння крымінальных спраў, судовага пераследу або асуджэнняў супрацоўнікаў дзяржаўных органаў за саўдзел у злачынствах, звязаных з гандлем людзьмі.
АБАРОНА
Адзначаецца зніжэнне намаганняў дзяржавы па абароне пацярпелых ад гандлю людзьмі. Выяўлена 210 пацверджаных пацярпелых у выніку гандлю людзьмі (гэта менш, чым 244 пацярпелыя, выяўленыя ў 2021 годзе). Трэці год запар Урад не дае інфармацыю пра колькасць патэнцыйных пацярпелых, якія звярнуліся па атрыманне афіцыйнага статусу. Паводле дадзеных Урада, у 2019 годзе патэнцыяльнымі пацярпелымі ад гандлю людзьмі пададзеныя 251 зваротаў аб іх прызнанні пацярпелымі. З 210 пацверджаных пацярпелых 83 з’яўляюцца дзецьмі, і не менш за 6 чалавек зведалі эксплуатацыю за мяжой: 1 – на тэрыторыі Егіпта, 2 – у Расеі, 2 – у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (КНР), 3 – у Гане і 1 – у Турцыі. Няўрадавыя арганізацыі паведамілі пра выяўленне са свайго боку і аказанні дапамогі 97 пацярпелым (у 2021 годзе – 74); 50 з іх пацярпелі ад сэксуальнай эксплуатацыі, 47 – працоўнай эксплуатацыі. Урад і няўрадавыя арганізацыі не выявілі пацярпелых ад гандлю людзьмі сярод украінскіх уцекачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны; пры гэтым Урад не ажыццяўляў праверку ўкраінскіх уцекачоў і іншых мігрантаў на выяўленне фактаў патэнцыйнага гандлю людзьмі. Органы ўлады і грамадзянская супольнасць прытрымліваліся нацыянальнага механізму перанакіравання пры выяўленні і перанакіраванні пацярпелых ад гандлю людзьмі ў адпаведныя ўстановы, якія аказваюць дапамогу.
Па паведамленнях няўрадавых арганізацый, узровень іх супрацы з праваахоўнымі органамі адрозніваўся ў залежнасці ад рэгіёна. За справаздачны перыяд не паведамлялася пра перанакіраванні ва ўстановы, якія аказваюць дапамогу паўналетніх пацярпелых ад гандлю людзьмі. У папярэднія гады Урад паведамляў аб адмовах некаторых пацярпелых ад атрымання дапамогі.
Дзяржаўныя механізмы дапамогі, нягледзячы на іх бязвыплатны характар, па-ранейшаму выкарыстоўваліся не ў поўнай меры; на іх працу адмоўна ўплывалі цяжкія бюракратычныя патрабаванні, нізкая аператыўнасць, нераўнамерная якасць паслуг, у выніку якіх пацярпелыя ў некаторых выпадках аддавалі перавагу самастойна аплаціць неабходныя паслугі ў іншых месцах або шукалі падтрымку праз няўрадавыя арганізацыі. Урад не валодаў плошчамі і ўстановамі, спецыяльна прызначанымі для аказання дапамогі пацярпелым ад гандлю людзьмі; пры гэтым мясцовымі органамі ўлады забяспечвалася дзейнасць 138 “крызісных цэнтраў”, якія забяспечваюць часовае знаходжанне (уключаючы жытло, харчаванне, карыстанне прадметамі асабістай гігіены) паўналетнім грамадзянам у цяжкай жыццёвай сітуацыі, у тым ліку пацярпелых ад гандлю людзьмі, дапамога якім аказваецца незалежна ад іх грамадзянства. Урад не падаў звестак, ці скарысталіся дапамогай такіх цэнтраў пацярпелыя ад гандлю людзьмі ў 2022 годзе. У адпаведнасці з законам, прадстаўленне пацярпелым ад гандлю людзьмі механізмаў дапамогі ажыццяўляецца незалежна ад жадання пацярпелых удзельнічаць у крымінальным працэсе. Замежныя грамадзяне, якія пацярпелі ад гандлю людзьмі, маюць юрыдычныя правы на атрыманне тых жа механізмаў дапамогі, што і грамадзяне Рэспублікі Беларусь; аднак пры адсутнасці дакументаў або парушэнні іміграцыйнага заканадаўства пацярпелым прадстаўляецца доступ толькі да паслуг экстранай дапамогі. Паводле інфармацыі назіральнікаў, у папярэднія гады некаторыя расследаванні праводзіліся ў рамках Артыкулаў 171 і 171-1, пры гэтым для атрымання доступу да механізмаў дапамогі пацярпелыя былі абавязаныя браць удзел у расследаванні. Як адзначаюць назіральнікі, большасць пацярпелых па-ранейшаму лічаць за лепшае звяртацца па дапамогу ў недзяржаўныя ўстановы з прычыны нізкай забяспечанасцю дзяржаўных цэнтраў і іх недастатковай забяспечанасці прафесіяналамі з неабходнай падрыхтоўкай.
Акрамя таго, назіральнікі звярнулі ўвагу на адсутнасць доступу да дзяржаўных механізмаў дапамогі з боку непаўналетніх і людзей з інваліднасцю, а таксама на немагчымасць атрымання некаторых відаў дапамогі, у тым ліку медычнай і юрыдычнай, у аддаленых населеных пунктах. Асноўная дапамога пацярпелым ад гандлю людзьмі аказваецца грамадскімі і адной з міжнародных арганізацый. Тым не менш, дзейнасць няўрадавых арганізацый у гэтай галіне ажыццяўлялася без наўпроставай фінансавай падтрымкі дзяржавы. Урад распачаў палітычна матываваныя крокі па абмежаванні або забароне дзейнасці і замежнага фінансавання арганізацый грамадзянскай супольнасці, у тым ліку некаторых арганізацый, якія займаліся супрацьдзеяннем гандлю людзьмі.
Дзеці ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, атрымліваюць часовае жытло і базавае забеспячэнне ў цэнтрах пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзе яны могуць знаходзіцца тэрмінам да 6 месяцаў. Пасля заканчэння гэтага тэрміну яны вяртаюцца ў сям’ю, перадаюцца ў прыёмную сям’ю або пераводзяцца ў дзіцячы дом або інтэрнат. У асобных падобных цэнтрах органы ўлады давалі пакоі для правядзення апытанняў з дзецьмі, аказвалі дапамогу і паслугі па рэінтэграцыі. Урад не прадставіў інфармацыю пра факты атрымання паслуг у гэтых цэнтрах непаўналетнімі пацярпелымі ад гандлю людзьмі. Урад не прадставіў дадзеныя пра выкананне рэкамендацый 2020 года адной з няўрадавых арганізацый па паляпшэнні выкарыстання пакояў і метадаў правядзення апытанняў. Нягледзячы на ўнясенне ў студзені 2021 года паправак у Крымінальны кодэкс, якія абавязваюць рабіць запіс паказанняў пацярпелых і сведак, якія не маюць 14 год, падчас папярэдняга следства для наступнага выкарыстання ў судзе, назіральнікі паведамілі, што непаўналетнія пацярпелыя ад сэксуальнай эксплуатацыі працягваюць падвяргацца шматлікім допытам падчас судовых пасяджэнняў, і ў нядобразычлівых абставінах. Паводле звестак назіральнікаў, у папярэднія гады ўлады пакаралі некаторых пацярпелых ад сексуальнай эксплуатацыі за супрацьпраўныя дзеянні, учыненыя імі ў непасрэднай сувязі з эксплуатацыяй.
Назіральнікі таксама адзначылі адсутнасць паслядоўнай праверкі асоб, якія аказваюць сексуальныя паслугі за ўзнагароджанне, на наяўнасць індыкатараў, якія сведчаць, што гэтыя асобы могуць з’яўляцца пацярпелымі ад гандлю людзьмі, а таксама адхіленне заяў грамадзян Рэспублікі Беларусь аб прыцягненні іх да працоўнай эксплуатацыі ў Расеі. Па дадзеных СМІ і няўрадавых арганізацый, органы ўлады спрыялі вяртанню шматлікіх мігрантаў з трэціх краін і просьбітаў прытулку, якія прыбылі ў краіну ў межах стымуляванага дзяржавай міграцыйнага крызісу, у краіны іх пражывання без правядзення праверкі на выяўленне фактаў гандлю людзьмі. Пацярпелыя ад гандлю людзьмі мелі права на бясплатную юрыдычную дапамогу, а таксама мелі магчымасць патрабаваць прыняцця мераў прававой абароны, у тым ліку неразгалошванне інфармацыі, вызваленне ад удзелу ў судовых пасяджэннях, дыстанцыйнае прадстаўленне паказанняў і правядзенне закрытых судовых пасяджэнняў. Аднак паводле дадзеных назіральнікаў, юрыдычная дапамога, якая аказвалася пацярпелым, была недастатковай і ўключала нізкую забяспечанасць прафесіяналамі, здольнымі прадстаўляць інтарэсы пацярпелых, а таксама адсутнасць у многіх адвакатаў, якія аказваюць бясплатную юрыдычную дапамогу, ведаў пра супрацьдзеянне гандлю людзьмі і падыходзе, арыентаваным на інтарэсы пацярпелых. Судовыя органы ў рамках разгляду крымінальных спраў маглі накласці пакаранне ў выглядзе пакрыцця страт на асоб, абвінавачаных у гандлі людзьмі, аднак Урад не прадставіў дадзеных пра пакрыццё страт пацярпелым ад гандлю людзьмі ў 2022 годзе.
ПРАФІЛАКТЫКА
Урад прыкладаў мінімальныя намаганні па прадухіленні гандлю людзьмі. Міністр унутраных спраў з’яўляецца нацыянальным каардынатарам па пытаннях супрацьдзеяння гандлю людзьмі і кіруе рэалізацыяй Дзяржаўнай праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2020-2022 гады, якая змяшчае мерапрыемствы па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, але інфармацыя пра эфектыўнасць яе рэалізацыі адсутнічае. Штогод праводзяцца нарады міжведамасных радаў па пытаннях дзейнасці нацыянальнага механізму перанакіравання з удзелам прадстаўнікоў праваахоўных органаў, сістэм адукацыі і аховы здароўя, органаў па працы і сацыяльным забеспячэнні, а таксама судовай сістэмы, СМІ, духавенства і арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Узаемадзеянне ў галіне супрацьдзеяння гандлю людзьмі на рэгіянальным узроўні ажыццяўлялася на падставе мемарандумаў пра супрацу з кожным рэгіёнам; абласныя міжведамасныя працоўныя групы ў 2022 годзе правялі па адным сходзе. На дзяржаўным узроўні прыняты Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2022-2026 гады, які прадугледжвае канкрэтныя мерапрыемствы па прадухіленні гандлю дзецьмі.
Урад не паведамляў пра правядзенне якіх-небудзь інфармацыйных кампаній. Мясцовым няўрадавым арганізацыям, якія займаюцца супрацьдзеяннем гандлю людзьмі, аказвалася абмежаваная падтрымка ў натуральнай форме для правядзення інфармацыйна-тлумачальных мерапрыемстваў на мясцовым узроўні. Працягнулася праца гарачай лініі МУС па бяспечным выездзе за мяжу, якая забяспечыла інфармаванне патэнцыйных працоўных мігрантаў і выяўленне незаконных практык працаўладкавання; званкі, якія паступалі на гарачую лінію, перанакіроўваліся ў спецыялізаваныя няўрадавыя арганізацыі для далейшага кансультавання. Шэсць гадоў запар Урад не паведамляе пра ўзбуджаныя або расследаваныя справы па абвінавачаннях у незаконнай дзейнасці па працаўладкаванні грамадзян. Для параўнання: у 2016 годзе (апошнім, па якім былі даступныя дадзеныя) да адказнасці за названую дзейнасць прыцягнутыя 50 арганізацый. У 2022 годзе не паведамлялася пра правядзенне кампетэнтнымі органамі інспектавання ўмоў працы; захады па выяўленню і спыненню парушэнняў заставаліся недастатковымі. З траўня 2021 года, у якасці палітычна матываванага адказу на палітыку Еўрапейскага Саюза, Урад Рэспублікі Беларусь ініцыяваў і прадаўжае актыўна падтрымліваць міграцыйны крызіс на межах з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Гэты факт значна павысіў ступень неабароненасці ў галіне гандлю людзьмі мігрантаў, якія апынуліся ў гэтых абставінах, бо праваахоўнымі органамі не ажыццяўлялася праверка на выяўленне фактаў гандлю людзьмі, а ў некаторых выпадках улады прымушалі мігрантаў да спроб нелегальнага перасячэння мяжы. Гэтая дзейнасць працягнулася і ў 2022 годзе. Цягам справаздачнага перыяду ўлады альбо не ўхвалілі, альбо адклалі ўхвалу запытаў УВКУ ААН аб аказанні дапамогі мігрантам у Рэспубліцы Беларусь. Урад не рабіў намаганняў па зніжэнні попыту на сэксуальныя паслугі за ўзнагароджанне. Урад не прадставіў інфармацыі пра праходжанне навучання па супрацьдзеянні гандлю людзьмі вайскоўцамі перад іх накіраваннем у якасці міратворцаў.
ХАРАКТАРЫСТЫКА І АСАБЛІВАСЦІ ГАНДЛЮ ЛЮДЗЬМІ
Як адзначалася раней, цягам апошніх пяці гадоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адзначаюцца выпадкі эксплуатацыі пацярпелых ад гандлю людзьмі – грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў; частка пацярпелых ад гандлю людзьмі перапраўляецца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для эксплуатацыі за мяжой. Па дадзеных няўрадавых арганізацый, большасць пацярпелых ад гандлю людзьмі – беларускія мужчыны, якія падпадаюць пад працоўную эксплуатацыі ў асноўным на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Пацярпелыя ад гандлю людзьмі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь падпадаюць пад эксплуатацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама Польшчы, Турцыі і іншых краін Еўропы, Еўразіі і Блізкага Усходу. Частка жанчын – грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць за мяжу для працы ў забаўляльных установах для дарослых і ў гасцінічных комплексах, церпяць ад сэксуальнай эксплуатацыі. Кампетэнтнымі органамі выяўленыя выпадкі эксплуатацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзян Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Украіны і В’етнама. Большасць асоб, якія займаюцца гандлем людзьмі, з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Для прымусу пацярпелых да працоўнай і сэксуальнай эксплуатацыі ўсё часцей выкарыстоўваюцца інтэрнет-тэхналогіі, пры гэтым дзеці з’яўляюцца найбольш уразлівай групай у плане эксплуатацыі праз Інтэрнет. Няўрадавыя арганізацыі адзначаюць павышаную рызыку гандлю людзьмі, асабліва працоўнай эксплуатацыі, у сувязі з працягам прытоку ў Рэспубліку Беларусь мігрантаў і ўцекачоў, у тым ліку тых, хто ратуецца ад поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Урад таксама даў дазвол рабочым з КНР браць удзел у дзяржаўных будаўнічых і іншых, звязаных з дзяржавай, праектах у Рэспубліцы Беларусь. Нягледзячы на наяўнасць у некаторых з дадзеных праектаў у іншых краінах індыкатараў працоўнай эксплуатацыі, звестак пра эксплуатацыю сярод дадзеных рабочых не паступала.
З траўня 2021 года, Урад Рэспублікі Беларусь ініцыяваў і працягвае актыўна падтрымліваць міграцыйны крызіс на межах з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Беларускія ўлады садзейнічалі ўезду ў Рэспубліку Беларусь тысячаў мігрантаў і просьбітаў прытулку, у асноўным з Іраку і іншых краін Блізкага Усходу, а таксама краін Афрыкі на поўдзень ад Сахары і Цэнтральнай Азіі. Беларускія ўлады садзейнічалі іх далейшаму перамяшчэнню да межаў Латвіі, Літвы і Польшчы. Улады заахвочвалі і, у некаторых выпадках, прымушалі мігрантаў да спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Паводле наяўных звестак, улады не далі міжнародным арганізацыям паўнавартаснага доступу да мігрантаў, кампетэнтнымі органамі не ажыццяўлялася праверка на выяўленне фактаў гандлю людзьмі. Такім чынам, гэтыя мігранты працягваюць заставацца неабароненымі ад гандлю людзьмі.
З санкцыі дзяржавы працягнулася практыка правядзення суботнікаў, або дзён добраахвотнай працы (прызначаных па суботах). Падчас справаздачнага перыяду Ўрадам шляхам асобнай пастановы быў аб’яўлены адзін нацыянальны суботнік, а таксама некалькі суботнікаў рэгіянальнага, раённага і мясцовага ўзроўняў, арганізаваных рэгіянальнымі, раённымі і мясцовымі ўладамі. У якасці альтэрнатыўнай формы ўдзелу ў суботніку работнікі могуць накіраваць частку аднадзённага заробку на дзяржаўныя праекты, заяўленыя ўладамі напярэдадні суботніка. У мінулым за няўдзел у суботніках грамадзяне цярпелі ад мераў дзяржаўнага ўздзеяння. Па паведамленнях экспертаў, асобы, якія ўстрымліваюцца ад удзелу, сутыкаюцца з пагрозамі ўжывання да іх штрафных санкцый і пазбаўлення прэмій. Аднак, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, у 2020 годзе ад удзелу ў агульнанацыянальным суботніку ўстрымаліся каля 500 000 грамадзян. Назіральнікі не паведамлялі пра якія-небудзь меры ўздзеяння за няўдзел у суботніках у 2022 і 2021 гадах. У пастановах Урада адносна правядзення суботнікаў абавязкова ўдакладняецца іх добраахвотны характар. Раней улады ўносілі карэктывы ў аб’явы аб суботніках, якія супярэчаць заканадаўству, і аб’яўлялі вымову датычным да іх службовым асобам. У 2018 годзе Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь адзначаў, што дзяржаўныя органы пад выглядам актыўнага заахвочвання прымушаюць работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, бюджэтных арганізацый і школьнікаў браць удзел ва ўборачных работах на дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемствах, а таксама ў работах па добраўпарадкаванні вуліц. Тым не менш у сваіх дакладах Савету па правах чалавека за 2019, 2020, 2021 і 2022 гады практыка суботнікаў не згадвалася. У мінулым крыніцы сцвярджалі, што ўлады ў некаторых выпадках прымушалі студэнтаў ВНУ і навучэнцаў сярэдніх школ браць удзел у грамадскіх працах без выплаты кампенсацыі, аднак у справаздачным перыядзе такіх выпадкаў не зафіксавана. У 2019 годзе СМІ паведамлялі пра тое, што некаторыя студэнты ВНУ ў сельскай мясцовасці Віцебскай вобласці сцвярджалі, што іх прымушалі ўдзельнічаць у зборы яблыкаў у перыяд уборачных работ, аднак у справаздачным перыядзе такіх выпадкаў не было. У папярэднія гады паведамлялася, што некаторыя студэнты дзяржаўных ВНУ, якія не бралі ўдзел у сельскагаспадарчых уборачных работах, сутыкаліся з рызыкай страты месца ў інтэрнаце з субсідаванай платай за пражыванне, а таксама зніжэння адзнак на іспытах, аднак падобных выпадкаў зафіксавана не было. У 2020 годзе Спецыяльны дакладчык ААН паўторна выказаў заклапочанасць з нагоды практыкі працоўнай эксплуатацыі ў месцах пазбаўлення волі, асабліва ў адносінах да дзяцей і моладзі; даклад не ўдакладняе канкрэтныя тэрміны, на працягу якіх мелі месца інцыдэнты, якія выклікаюць заклапочанасць. У 2018 годзе Камітэт экспертаў МАП паўторна выказаў заклапочанасць з нагоды некаторых палажэнняў Крымінальнага кодэкса пра абавязковае прыцягненне да працы; нягледзячы на адсутнасць паведамленняў пра факты іх ужывання, названыя палажэнні праз свае шырокія вызначэнні дапускаюць выкарыстанне прымусовай працы ў якасці пакарання за выказванне поглядаў, якія супярэчаць пазіцыі Урада. Праваабаронцы таксама падалі інфармацыю пра прыцягненне палітычных зняволеных (вязняў і асуджаных за мірнае адстойванне асноўных свабод) да прымусовых працаў у папраўчых калоніях.