Сумесная заява Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ад імя дзяржаў-членаў, прадстаўленых у Мінску, Пасольства Вялікабрытаніі, Пасольства Швейцарыі і Пасольства ЗША ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Мы асуджаем пашырэнне прымянення гвалту і парушэнні правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Колькасць затрыманняў мірных дэманстрантаў набліжаецца да 30 000. Колькасць палітычна матываваных крымінальных спраў набліжаецца да 900. Спіс палітычных вязняў працягвае пашырацца і налічвае больш за 100 імёнаў. Няма ўказанняў на тое, што ўлады расследуюць тысячы заяў аб праявах жорсткасці з боку сілавых структур, пададзеных з сярэдзіны жніўня, альбо забойствы пратэстуючых, у тым ліку зусім нядаўняе забойства Рамана Бандарэнкі.
Складваецца ўражанне, што ніводная прафесійная ці сацыяльная група ў Беларусі не пазбегла несупынных дзеянняў з боку беларускіх улад па падаўленні пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў, жорсткасці сілавых структур і палітычна матываваных рэпрэсій. Ціск на медыцынскія, акадэмічныя і медыйныя супольнасці з’яўляецца асабліва жорсткім.
Да гэтага часу беларускія ўлады адказвалі на нашы сумесныя дыпламатычныя намаганні выгнаннем і запалохваннем нашых калег. Мы прапануем уладам паўторна разгледзець нашы неаднаразовыя запыты аб доступе да палітычных зняволеных і пенітэнцыярнах устаноў, каб мы маглі праверыць усё новыя паведамленні пра непрымальныя ўмовы ўтрыманьня ў турмах і бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі і зняволенымі ў Беларусі.
Згадваючы свае папярэднія заявы, мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць гвалт без разбору ў дачыненні да ўласнага народа і вызваліць усіх несправядліва затрыманых. Мы настойліва заклікаем улады выконваць і паважаць правы чалавека і фундаментальныя свабоды беларускага народа. Мы працягнем гучна і адкрыта рэагаваць на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека. Не можа быць нармалізацыі адносін з рэжымам, які жорстка падаўляе свой уласны народ.
Мы гатовыя аказваць падтрымку і спрыяць інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу ў Беларусі з мэтай устойлівага вырашэння цяперашняга крызісу з мэтай забяспечыць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а таксама яе бяспечную, дэмакратычную і квітнеючую будучыню.
_____________________________
Совместное заявление Представительства ЕС от имени государств-членов, представленных в Минске, Посольства Великобритании, Посольства Швейцарии и Посольства США в связи с ухудшением ситуации с правами человека в Беларуси
Мы осуждаем расширение применения насилия и нарушения прав человека и гражданских прав в Беларуси после сфальсифицированных президентских выборов 9 августа 2020 года. Количество задержаний мирных демонстрантов приближается к 30 000. Число политически мотивированных уголовных дел приближается к 900. Список политических заключенных продолжает расширяться и насчитывает более 100 имен. Нет указаний на то, что власти расследуют тысячи заявлений о жестокости со стороны силовых структур, поданных с середины августа, или убийства протестующих, в том числе совсем недавнее убийство Романа Бондаренко.
Складывается впечатление, что ни одна профессиональная или социальная группа в Беларуси не избежала беспрестанных действий со стороны белорусских властей по подавлению протестов против фальсификации выборов, жестокости силовых структур и политически мотивированных репрессий. Давление на медицинские, академические и медийные сообщества является особенно жестким.
До сих пор белорусские власти отвечали на наши совместные дипломатические усилия изгнанием и запугиванием наших коллег. Мы предлагаем властям повторно рассмотреть наши неоднократные запросы о доступе к политическим заключенным и пенитенциарным учреждениям, чтобы мы могли проверить продолжающие поступать сообщения о неприемлемых условиях содержания в тюрьмах и бесчеловечном обращении с задержанными и заключенными в Беларуси.
Ссылаясь на наши предыдущие заявления, мы призываем белорусские власти немедленно прекратить неизбирательное насилие в отношении собственного народа и освободить всех несправедливо задержанных. Мы настоятельно призываем власти соблюдать и уважать права человека и фундаментальные свободы белорусского народа. Мы продолжим громко и открыто реагировать на продолжающееся ухудшение ситуации с правами человека. Не может быть нормализации отношений с режимом, который жестоко подавляет свой собственный народ.
Мы готовы оказывать поддержку и способствовать инклюзивному национальному диалогу в Беларуси с целью устойчивого разрешения нынешнего кризиса, cохраняя суверенитет и независимость Беларуси и способствуя ее безопасному, демократическому и благополучному будущему.