Супрацоўнікі амбасады ЗША дапамаглі беларускім экалагічным актывістам ачысціць раку Іслач ад смецця

Скот Роланд разам з жонкай Фрэнсіс дапамагаюць валанцёрам ачышчаць раку Іслач ад смецця

25 красавіка Павераны Скот Роланд разам з жонкай і трыма супрацоўнікамі амбасады ЗША ў Мінску далучыліся да беларускіх  экалагічных актывістаў, каб ачысціць дзесяцікіламетровы ўчастак ракі Іслач ад смецця, адзначыўшы такім чынам Сусветны дзень Зямлі. У акцыі, арганізаванай турыстычным агенцтвам “Green Team”, прынялі ўдзел добраахвотнікі з міжнароднага фонду дзікай прыроды “Red Forest”, інтэрнэт-партала TUT.BY і грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. У выніку акцыі, якая была падтрымана мясцовай адміністрацыяй і доўжылася каля шасці гадзін, было сабрана больш за тону смецця, уключаючы рэшткі затопленага аўтамабіля.