Паведамленне
22 сакавіка 2023 года
Ніжэй паводле намесніка прэс-сакратара Веданта Патэла:
Намесніца дзяржсакратара Вэндзі Шэрман сустрэлася сёння ў Вашынгтоне з лідарам беларускіх дэмакратычных сіл Святланай Ціханоўскай. Напярэдадні Дня Волі ў Беларусі 25 сакавіка намесніца дзяржсакратара выказала нязменную прыхільнасць ЗША падтрымліваць імкненне беларускага народа да дэмакратычнай, суверэннай, і стабільнай будучыні Беларусі.
намесніца дзяржсакратара Шэрман падзялілася са спадарыняй Ціханоўскай інфармацыяй аб намеры Злучаных Штатаў пачаць усёабдымны Стратэгічны дыялог з беларускім дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасцю з канца 2023 года.
Намесніца дзяржсакратара Шэрман і спадарыня Ціханоўская падзяліліся надзеяй, што Стратэгічны дыялог ахопіць адпаведныя ведамствы ўраду ЗША, якія займаюцца пытаннямі Беларусі, а таксама шырокае кола беларускіх дэмакратычных суб’ектаў, у тым ліку палітычных лідараў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных журналістаў, праваабаронцаў, юрыстаў, прафсаюзных лідараў, навукоўцаў і простых беларусаў.
# # #