Тысячы наведвальнікаў XXI Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу пазнаёміліся са Злучанымі Штатамі праз мастацтва коміксаў

Джош Элдер гутарыць з наведвальнікамі стэнда амбасады ЗША

З 5 па 9 лютага 2014 года амбасада ЗША прадстаўляла свой стэнд  на XXI Мінскім міжнародным кніжны кірмашы, у якім прынялі ўдзел 26 краін і больш за 600 экспанентаў. “Даведайцеся пра ЗША праз мастацтва коміксаў”- такой была сёлетняя тэма амерыканскага стэнда.

Выступаючы перад журналістамі, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч абвясціў аб правядзенні на старонцы амбасады ў сетцы Facebook конкурсу “Комікс на адну старонку”, прызам якога стаў iPad-міні. У праграме стэнда была таксама сустрэча з амерыканскім аўтарам і выдаўцом коміксаў Джошам Элдерам і яго інтэрактыўны семінар у канферэнц-зале кніжнага кірмашу.

Наведвальнікі амерыканскага стэнда змаглі прыняць удзел у кампутарнай віктарыне і комікс-джэме, згуляць у настольныя гульні і дапамагчы Бэтмену ў барацьбе са злом у кампутарным квэсце. Каля 50 англамоўных студэнтаў далучыліся да каманднай віктарыны па амерыканскіх коміксах.

Стэнд амбасады быў высока ацэнены наведвальнікамі і арганізатарамі кірмашу і атрымаў ганаровую грамату за ўнікальную нацыянальную калекцыю.