Сёння спаўняецца тры гады з дня фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і падаўлення рэжымам Аляксандра Лукашэнкі патрабаванняў свабоды беларускага народа. Злучаныя Штаты па-ранейшаму падтрымліваюць адважны народ Беларусі, які імкнецца да краіны, заснаванай на вяршэнстве закону, павазе да правоў чалавека і якая мае падсправаздачны, дэмакратычна абраны ўрад.
Сёння Злучаныя Штаты ўводзяць санкцыі ў дачыненні да васьмі фізічных і пяці юрыдычных асоб за тое, што яны спрыялі ўнутраным рэпрэсіям з боку Лукашэнкі, а такасама вайне Расіі супраць Украіны. Акрамя таго, мы ўводзім візавыя абмежаванні ў дачыненні да 101 чыноўніка рэжыму і іх залежных асобаў за падрыў або нанясенне шкоды дэмакратычным інстытутам у Беларусі, у тым ліку некалькіх суддзяў, адказных за вынясенне палітычна матываваных прысудаў беларусам за выкарыстанне іх асноўных свабод. Мы паўтараем наш заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх 1500 палітвязняў, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Ігара Лосіка і Сяргея Ціханоўскага. З 2020 года рэжым Лукашэнкі рэпрэсаваў беларускіх грамадзян, арыштоўваў мірных пратэстоўцаў і грамадскіх лідараў, знішчаў апазіцыйныя групы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці, а таксама падвяргаў затрыманых фіктыўным судам, усё дзеля таго, каб захаваць незаконна набытую ўладу Лукашэнкі. Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымліваць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратычнай будучыні ў свабоднай Беларусі, дзе паважаюцца правы чалавека.
Міністэрства фінансаў вызначае «Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі» і чатырох членаў яго савета дырэктараў; трох членаў сям’і ўнесенага ў спісы ЗША Аляксея Іванавіча Алексіна; тры арганізацыі, якія належаць або кантралююцца ўрадам Беларусі: адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускія авіялініі «Белавія» («Белавія»), адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі 407», адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія «Беларускі металургічны завод» (БМЗ); адну арганізацыю, ТАА «Бел-Кап-Сталь», за тое, што яна знаходзіцца ва ўласнасці або пад кантролем БМЗ; і вызначае адзін самалёт, які належыць «Белавія», як заблакаваную ўласнасць. Міністэрства фінансаў прымае гэтыя меры ў адпаведнасці з распараджэннем 14038 «Блакаванне маёмасці дадатковых асоб, якія спрыяюць сітуацыі ў Беларусі» Executive Order 14038. Для атрымання дадатковай інфармацыі аб гэтых вызначэннях глядзіце прэс-рэліз Міністэрства фінансаў press release.