Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны (AFCP) падтрымлівае праекты па захаванні шырокага спектра культурнай спадчыны ў больш за 100 краінах, уключаючы гістарычныя будынкі, археалагічныя помнікі, этнаграфічныя аб’екты, карціны, рукапісы, мясцовыя мовы і іншыя формы традыцыйнага культурнага самавыяўлення.
Конкурс на ўдзел у праграме грантаў AFCP 2022 пачаўся!
Апошні тэрмін падачы ў Пасольства ЗША канцэпцыі праектаў – 26 лістапада 2021 года.
Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны быў заснаваны Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў 2001 годзе, каб дапамагчы краінам захаваць сваю культурную спадчыну і прадэманстраваць павагу ЗША да розных культур ва ўсім свеце.
Падача заяўкі
Прапановы могуць падаваць дзяржаўныя ўстановы, культурныя арганізацыі, навучальныя ўстановы і НДА. Заяўкі ад прыватных асоб і камерцыйных арганізацый да разгляду не прымаюцца. Заяўкі трэба адпраўляць на электронны адрас MinskAFCP@state.gov да 26 лістапада 2021 г.
Калі ласка, выкарыстоўвайце гэты шаблон канцэпцыі праекта для першапачатковай заяўкі. Мінімальная сума – 10 000 долараў ЗША на праект. Максімальная сума – 25 000 долараў ЗША на праект. Тэрмін завяршэння праектаў не павінен перавышаць 60 месяцаў.
Праграма грантаў Фонду AFCP падтрымлівае захаванне археалагічных аб’ектаў, гістарычных будынкаў і помнікаў, музейных калекцый і формаў традыцыйнага культурнага самавыяўлення, такіх як мовы і рамёствы карэнных народаў. Мерапрыемствы, якія адпавядаюць мэтам Конкурсу, могуць уключаць:
- Анастылоз (зборка аб’екта з першапачатковых частак)
- Захаванне (ліквідаванне пашкоджанняў ці пагаршэння стану аб’екта ці месца)
- Кансалідацыя (злучэнне або ўз’яднанне элементаў аб’екта або тэрыторыі)
- Дакументаванне (запіс у аналагавым або лічбавым фармаце стану і асноўных характарыстык аб’екта, месца ці традыцыі)
- Інвентарызацыя (пералік аб’ектаў, месцаў або традыцый па месцазнаходжанні, асаблівасцях, узросце або іншых аб’ядноўваючых характарыстыках або стане)
- Прэвентыўная кансервацыя (ліквідаванне ўмоў, якія пагражаюць або наносяць шкоду аб’екту, прадмету, калекцыі ці традыцыі)
- Рэстаўрацыя (замена адсутных элементаў для ўзнаўлення першапачатковага выгляду аб’екта ці месца, звычайна толькі ў выпадках рэстаўрацыі прадметаў выяўленчага мастацтва, дэкаратыўнага мастацтва і гістарычных будынкаў)
- Стабілізацыя (памяншэнне фізічнага парушэння аб’екта або ўчастка)
Апавяшчэнне аб фінансаванні
Выбар пераможца будзе вызначаны пасля двух тураў конкурса. Пасля разгляду першапачатковых канцэпцый праектаў, найбольш вартыя прапановы прадставяць у Дзяржаўны дэпартамент для канчатковага разгляду. Затым Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны Цэнтра культурнай спадчыны Дзярждэпартамента ЗША вызначыць фіналістаў з усіх пададзеных заявак, атрыманых з розных краін свету. Фіналісты, запрошаныя для ўдзелу ў другім раўндзе сусветнага конкурсу Фонда, будуць павінны падаць поўную тэхнічную заяўку ў красавіку 2022 года. Цэнтр плануе фінансаваць ад 20 да 30 праектаў па ўсім свеце. Фіналістам конкурсу паведамяць пра адбор у канцы вясны або летам 2022 года.
Калі ласка, звярніце ўвагу, што публікацыя дадзенай магчымасці фінансавання не з’яўляецца абавязацельствам праграмы AFCP ці ўрада ЗША. AFCP пакідае за сабой права мяняць фармальнасці праграмы, скарачаць, пераглядаць або павялічваць маштабы і бюджэты праектаў у адпаведнасці з патрэбамі праграмы і наяўнасцю сродкаў.
Для атрымання дадатковай інфармацыі аб дзейнасці Пасольскага фонда захавання культурнай спадчыны (AFCP) у іншых краінах свету, калі ласка, наведайце сайт: https://eca.state.gov/cultural-heritage-center/ambassadors-fund-cultural-preservation . Для атрымання дадатковай інфармацыі аб конкурсе AFCP, калі ласка, звяртайцеся па электронным адрасе MinskAFCP@state.gov.
Бланк бюджэту праекта: https://by.usembassy.gov/wp-content/uploads/sites/57/AFCP-2022-Budget-Worksheet.xlsx