Амерыканскія кінакрытыкі ўдзельнічаюць у фестывалі BelarusDocs

Амбасада ЗША ў Мінску сумесна з экспертамі ў галіне дакументальнага кіно праграмы American Film Showcase Майклам Рынавам і Крысцін Экам вырашылі падтрымаць трэці анлайн-фестываль дакументальнага кіно BelarusDocs.  На працягу тыдня, пачынаючы з аўторка 7 красавіка, амерыканскія кінакрытыкі глядзяць фестывальныя фільмы разам з мясцовай аўдыторыяй, каб напрыкацы фестывалю выказаць сваё экспертнае бачанне. Фестываль прадстаўляе сем фільмаў сямі беларускіх кінематаграфістаў, якія заахвочваюць да развагаў і закранаюць тэмы, якія даюць глыбокае ўяўленне аб беларускім грамадстве. Кожны з фільмаў даступны на працягу сутак падчас фестывальных дзён на сайце belarusdocs.com і дэманструецца на рускай / беларускай мове з англійскімі субтытрамі.

Крысцін Экам, прафесар Акадэміі творчых сродкаў масавай інфармацыі Гавайскага ўніверсітэта, прадставіла ніжэй агляд фільма Вольгі Абрамчык “Трэнер”.

Трэнер пачынаецца з галасоў, якія чутныя на фоне цёмнага экрана. Фармат размовы нам знаёмы: пачынаецца падзея, і відавочна, што хтосьці спазняецца. Наступны кадр паказвае групу людзей на адлегласці, можна пабачыць толькі іх сілуэты. Чалавек скардзіцца, што група прапусціць гімн, самую цікавую частку мерапрыемства. Экран зноў змяняецца чорным, а наступны кадр буйным планам дэманструе двух мужчын у сонечных акулярах, адзін з якіх працягвае бурчэць з нагоды сітуацыі. Наступныя два кадры – буйны план двух іншых мужчын у гэтай групе, а затым, калі група рухаецца да стадыёна, высвятляецца, што некаторыя ўдзельнікі гэтай групы сляпыя. Рэжысёр Вольга Амбрамчык робіць вельмі мудры стратэгічны крок, прымушаючы аўдыторыю суперажываць чалавеку, які апынуўся ў самых звычайных абставінах. Хто не бываў у сітуацыі, калі ў чаканні сябра вы раззлаваныя тым, што можаце спазніцца і прапусціць пачатак фільма ці гульні?

У першых кадрах з месца дзеяння фільма яшчэ не зусім зразумела, што ў людзей, якія ўдзельнічаюць у гэтым дыялогу, ёсць інваліднасць. Людзей з абмежаванымі магчымасцямі часта таўруюць і недаацэньваюць; прызнаць іх чалавечнасць часам цяжка тым, у каго няма інваліднасці. Але гэта як раз тое, што фільм і просіць аўдыторыю зрабіць, а менавіта ўспрыняць сюжэты дакументальнага фільма як чалавечныя, адушаўлёныя. Юра – па-сапраўднаму таленавіты футбаліст, але ён настолькі захапляецца,  што часта не перадае мяч, жадаючы забіць гол у адзіночку. Іншы малады гулец некалі быў відушчым і восем гадоў гуляў у валейбол. Ці не мае ён права атрымаць падтрымку, якая яму патрэбна, каб паўнавартасна жыць незалежна ад яго стану? Улад менш чым упэўнены ў сабе на полі, але яго падтрымлівае трэнер, які нават дазваляе яму гуляць у самай важнай гульні сезона. Усе гэтыя людзі ўяўляюць асоб і людзей, якіх мы ведаем. У фільме нас пытаюцца: хіба яны не павінны атрымаць усю неабходную падтрымку, каб жыць сваім жыццём так, як яны хочуць, незалежна ад іх інваліднасці? Фільм Вольгі Амбрамчик заклікае гледачоў падумаць над гэтай ідэяй і паглядзець на герояў фільма перш за ўсё як на людзей.

Яна таксама малюе яркі і сімпатычны партрэт трэнера Алега Кірылава, адданага сваёй справе чалавека, сапраўднага абаронцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, ці то на поле са сваімі гульцамі, ці ў размове з лекарамі аб іх ролі ў змене поглядаў грамадства на людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Ён той, хто прыносіць з сабой радасць і спагаду, куды б ён ні накіроўваўся. Мы бачым, з якой лёгкасцю ён пасябраваў са шрыланкійскімі гульцамі ў крыкет, і апрабаваў новы для сябе від спорту. Ён заклікае тых, з кім працуе, жыць упэўнена і ў поўнай меры раскрыць свой патэнцыял. Назіранне за трэнерам і яго гульцамі заахвочвае гледачоў пазітыўна ўспрымаць фільм і, магчыма, змяніць свой погляд на людзей з абмежаванымі магчымасцямі.