Да народа Беларусі:
У гэтым месяцы ў рамках запланаванай дыпламатычнай ратацыі заканчваецца маё знаходжанне на пасадзе Спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі. З 2020 года вы, народ Беларусі, ясна далі зразумець, што менавіта вы павінны вызначаць будучыню краіны. Я хацела б выказаць нязменнае захапленне вашай сілай і рашучасцю настойваць на тым, каб вашы правы паважалі, а вашы галасы былі пачутыя. Я хацела б вас запэўніць, што наша прыхільнасць падтрымліваць вас на гэтым шляху адлюстроўвае непахісны кансэнсус Злучаных Штатаў.
Для мяне было за гонар быць побач з вамі — хай і здалёк — з моманту зацвярджэння Сенатам на пасаду амбасадара ў Беларусі ў снежні 2020 года, першага амбасадара ЗША ў Беларусі за больш чым дзесяць год. Злучаныя Штаты не маглі маўчаць пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, не маглі абяляць жорсткасць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, калі вы мірна выйшлі на вуліцы Мінска, Гродна, Гомеля і іншых гарадоў у абарону сваіх асноўных свабод і годнасці як грамадзян Беларусі. Таму нядзіўна, што Аляксандр Лукашэнка адклікаў агрэман на прыезд амерыканскага амбасадара.
Я прыняла ролю Спецыяльнага пасланніка па Беларусі і працавала з Вільні з галоўнай мэтай — умацаваць амерыканскую падтрымку народа Беларусі і вашай барацьбы. Мы стварылі Аддзел па справах Беларусі, каб працаваць рука аб руку з Пасольствам ЗША ў Мінску адной камандай творчых і глыбока адданых справе дыпламатаў і спецыялістаў у галіне развіцця, якія падтрымліваюць шырокае кола дэмакратычных сіл, грамадзянскую супольнасць, прадпрымальнікаў і незалежныя СМІ, дзе б яны ні знаходзіліся. Мы ўзмацнілі каардынацыю з еўрапейскімі саюзнікамі і партнёрамі ў прыцягненні рэжыму да адказнасці за парушэнні правоў чалавека і саўдзел ва ўварванні Расіі ва Украіну. Я глыбока ўдзячная за партнёрства надзвычай вялікай колькасці еўрапейскіх калег.
Нягледзячы на шматлікія спробы збіць нас і адвесці ў бок ад гэтых намаганняў, мы па-ранейшаму поўныя рашучасці. Мы працягваем заклікаць рэжым безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі і неправамернае абыходжанне з грамадзянамі і арганізацыямі, а таксама заклікаем да змястоўнага нацыянальнага дыялогу з усімі элементамі беларускага грамадства, у тым ліку тымі, хто знаходзіцца ў выгнанні. Такі дыялог прывядзе да новых выбараў пад міжнародным назіраннем.
Наша каманда працуе па пытаннях Беларусі ад Вільні да Вены, ад Вашынгтона да Варшавы. Мы надалей канцэнтруем працу на падтрымцы вас і вашых памкненняў да лепшай будучыні для Беларусі. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці ўбачыць свабодную, квітнеючую і дэмакратычную Беларусь, якая жыве ў міры са сваімі суседзямі.
Жыве Беларусь!
Джулі Д. Фішэр
Спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі
9 чэрвеня 2022 года
* * * * *
Открытое письмо Посла Джули Фишер к народу Беларуси
К народу Беларуси:
В этом месяце в рамках запланированной дипломатической ротации мое пребывание на посту Специального посланника США по Беларуси подходит к концу. С 2020 года вы, народ Беларуси, ясно дали понять, что именно вы должны определять будущее страны. Я хотела бы выразить неизменное восхищение вашей силой и решимостью настаивать на том, чтобы ваши права соблюдались, а ваши голоса были услышаны. Я хотела бы вновь заверить вас, что наша приверженность поддерживать вас на этом пути отражает непоколебимый консенсус Соединенных Штатов.
Для меня было честью быть рядом с вами – пусть и издалека – с момента утверждения Сенатом на пост посла в декабре 2020 года, первого посла США в Беларуси за более чем десять лет. Соединенные Штаты не могли молчать после фальсифицированных президентских выборов в августе 2020 года, не могли обелять жестокость репрессий режима Лукашенко, когда вы мирно вышли на улицы Минска, Гродно, Гомеля и других городов в защиту своих основных свобод и достоинства как граждан Беларуси. Поэтому неудивительно, что Александр Лукашенко отозвал агреман на приезд американского посла.
Я приняла роль Специального посланника по Беларуси и работала из Вильнюса с главной целью – укрепить американскую поддержку народа Беларуси и вашей борьбы. Мы создали Отдел по делам Беларуси, чтобы работать рука об руку с Посольством США в Минске одной командой творческих и глубоко преданных делу дипломатов и специалистов в области развития, поддерживающих широкий круг демократических сил, гражданское общества, предпринимателей и независимые СМИ, где бы они ни находились. Мы усилили координацию с европейскими союзниками и партнерами в привлечении режима к ответственности за нарушения прав человека и соучастие во вторжении России в Украину. Я глубоко благодарна за партнерство столь многим европейским коллегам.
Несмотря на многочисленные попытки сбить нас и увести в сторону от этих усилий, мы по-прежнему полны решимости. Мы продолжаем призывать режим безоговорочно освободить всех политических заключенных, прекратить репрессии и неправомерное обращение с гражданами и организациями, а также призываем к содержательному национальному диалогу со всеми элементами белорусского общества, включая тех, кто находится в изгнании. Такой диалог приведет к новым выборам под международным наблюдением.
Наша команда работает по вопросам Беларуси от Вильнюса до Вены, от Вашингтона до Варшавы. Мы остаемся сосредоточены на поддержке вас и ваших устремлений к лучшему будущему для Беларуси. Я с нетерпением жду возможности увидеть свободную, процветающую и демократическую Беларусь, которая живет в мире со своими соседями.
Жыве Беларусь!
Джули Д. Фишер
Специальный посланник США по Беларуси
9 июня 2022 года