Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2022-2023 навучальным годзе. Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам, якія маюць адпаведны прафесійны вопыт і здольнасць у поўнай меры скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША. Удзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША, але праграма не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.
Праграма Х’юберта Хамфры прадстаўляе магчымасць дасведчаным спецыялістам з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША для правядзення навуковай працы і павышэння прафесійнага майстэрства. Праграма была распачата ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.
Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.
Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.
Конкурсныя дысцыпліны на 2022-2023 навучальный год:
Чалавечы і інстытуцыянальны патэнцыял:
– Эканамічнае развіццё
– Фінансы і банкаўская справа
– Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне
– Тэхналагічная палітыка і кіраванне
– Кіраванне чалавечымі рэсурсамі
Правы і свабоды:
– Камунікацыі і журналістыка
– Міжнародная рэлігійная свабода
– Права і правы чалавека
– Палітыка ў галіне прадухілення гандлю людзьмі
Устойлівае землекарыстанне:
– Сельская гаспадарка і развіццё сельскіх раёнаў
– Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змена клімата
– Гарадское і рэгіянальнае планаванне
Квітнеючыя супольнасці:
– Заразныя і інфекцыйныя захворванні
– Палітыка і кіраванне ў галіне аховы грамадзкага здароўя
– ВІЧ/СНІД, палітыка і прафілактыка
– Адукацыя, лячэнне і прафілактыка злоўжывання псіхаактыўных рэчываў
– Упраўленне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі
– Адміністраванне вышэйшай адукацыі
– Выкладанне англійскай мовы як замежнай
Удзел у конкурсе:
Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн і прыкласці ўсе неабходныя дакументы. Заяўкі павінны быць пададзеныя не пазней за 23.59 (па мінскім часе) 15 жніўня 2021 года.
Інструкцыі і форма заяўкі даступны па спасылцы: https://apply.iie.org/huberthhumphrey
Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША. Фіналісты праграмы будуць аб’яўлены ў лютым-сакавіку 2022 года.
Кандыдаты на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
- Быць грамадзянамі Беларусі;
- Мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра і вышэй);
- Мець не менш за пяць гадоў прафесійнага стажу;
- Дэманстраваць лідэрскія здольнасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
- Добра ведаць англійскую мову (неабходна будзе здаць экзамен TOEFL).
Умовы ўдзелу:
Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародны пералёт, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама прадастаўляе штомесячную стыпендыю і сродкі для набыцця падручнікаў і ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах. Праграма не пакрывае выдаткі на знаходжанне ў ЗША суправаджаючых асоб.
Каб даведацца больш аб Праграме Х’юберта Хамфры, калі ласка, наведайце афіцыйны англамоўны сайт праграмы па адрасе https://humphreyfellowship.org/
Вы таксама можаце наведаць старонкі праграмы ў сацсетках: Facebook, Instagram, Twitter, YouTube і LinkedIn
Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па імэйле belarusprogram@gmail.com