Аб’яўляецца конкурс на ўдзел у Праграме Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх ВНУ 2019-2020

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для малодшых выкладчыкаў беларускіх ВНУ на 2019-2020 навучальны год. Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў не прадугледжвае атрыманне вучонай ступені, а дае магчымасць прайсці прафесійную стажыроўку ў навучальнай установе ЗША з мэтай:

  • распрацоўкі новых курсаў і навучальных праграм у сваіх установах
  • павышэння прафесійнага майстэрства і авалодання новымі методыкамі выкладання
  • пашырэння інфармацыйнай базы ў сваёй галіне вывучэння
  • усталявання доўгатэрміновых прафесійных сувязяў і трывалых кантактаў паміж сваёй навучальнай установай і прымаючым універсітэтам.

Зацікаўленыя кандыдаты маюць:

 быць грамадзянаміБеларусі і пастаянна пражываць у краіне

  • мець дыплом аб вышэйшай адукацыі
  • з’яўляцца выкладчыкамі адной з навучальных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на момант падачы заяўкі
  • мець вопыт выкладання ў адной з устаноў вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі
  • добра валодаць англійскай мовай (адабраныя фіналісты павінны будуць прайсці тэст TOEFL).

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Прафесійная стажыроўка ў ЗША на працягу аднаго семестра дае магчымасць удзельнікам праграмы пазнаёміцца з праграмамі навучання ў амерыканскіх універсітэтах, узяць удзел у распрацоўцы курсаў, сабраць неабходныя матэрыялы для сваіх даследаванняў, а таксама усталяваць кантакты з амерыканскімі калегамі. Нягледзячы на тое, што гэтая праграма не прадугледжвае атрымання вучонай ступені, яна стварае добрыя магчымасці для прафесійнага росту ў любой галіне.

У большасці выпадкаў пошукам прымаючага ўніверсітэта ў ЗША прэтэндэнты займаюцца самастойна. Калі ласка, не абмяжоўвайце сябе найбольш вядомымі ўніверсітэтамі ў ЗША,  звяртайце сваю ўвагу таксама на іншыя установы. Нягледзячы на тое, што многія ўніверсітэты ў ЗША не маюць шырокай міжнароднай вядомасці, умовы для правядзення даследаванняў у такіх установах адпавядаюць усім неабходным патрабаванням. Навукоўцы, што працуюць над даследаваннямі ў невялікіх і менш вядомых установах, часта атрымліваюць больш увагі, чым іх калегі ў больш буйных і вядомых універсітэтах. Калі вы раней ужо навучаліся ў Злучаных Штатах, Ваш прымаючы ўніверсітэт у гэтай праграме павінен адрознівацца ад папярэдняга. Гэтае патрабаванне абумоўлена тым, што любы прафесійны абмен у ЗША прадугледжвае пашырэнне кантактаў ў навуковай супольнасці.

Фінансаванне праграмы

Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх ВНУ спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША і прадугледжвае аплату міжнароднага і мясцовых пералётаў, медыцынскага страхавання, штомесячнай стыпендыі на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі.

Працэс падачы заявак

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць онлайн-заяўку на старонцы: https://iie.embark.com/apply/ffsp да 1 кастрычніка 2018 года.

Заяўкі на ўдзел у праграме Фулбрайта для выкладчыкаў размяшчаюцца ў раздзеле заявак на праграму Фулбрайта для замежных студэнтаў (Fulbright Foreign Student Program).

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх выкладчыкаў ВНУ праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў кастрычніку 2018 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.