Аб’яўляецца конкурс на ўдзел у Праграме Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ ў 2020 – 2021 гг.

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ і маладых прафесіяналаў з мэтай атрымання ступені магістра на 2020-2021 навучальны год. Неабходнай умовай для ўдзелу ў праграме з’яўляецца наяўнасць ступені бакалаўра.

Праграма дазваляе ўдзельнікам вучыцца і ажыццяўляць даследванні на працягу двух гадоў ва універсітэтах ЗША з мэтай атрымання ступені магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных адносін, журналістыкі і масавых камунікацый, юрыспрудэнцыі, бібліятэчнай справы і некаторых іншых. Удзельнікі адбіраюцца ў выніку адкрытага конкурса.

Праграма Фулбрайта забяспечвае фінансаванне на працягу ўсёй праграмы, а менавіта кошт навучання, авіябілетаў, стыпендыі і медыцынскага страхавання.

У дадатак да гэтых стыпендый, на конкурснай аснове будуць даступныя стажыроўкі. Гэты конкурс будзе праходзіць у ЗША пасля таго, як удзельнікі прыступілі да заняткаў.

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Кваліфікацыйныя патрабаванні:

  • Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў цяперашні час
  • Грунтоўнае веданне пісьмовай і размоўнай англійскай мовы
  • Завершаная вышэйшая адукацыя і ступень эквівалентная ступені бакалаўра

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку на старонцы: https://apply.iie.org/ffsp2020 да 1 кастрычніка 2019 года. Калі ласка, не дасылайце папяровыя копіі сваіх заявак. Усе заяўкі павінны быць дасланыя ў электронным выглядзе!

Для дадатковых пытанняў, калі ласка, пішыце belarusprogram@state.gov альбо па тэлефоне 375-17-210-12-83 /дадатковы нумар 5611.

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў кастрычніку 2019 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.