Беларусь: сумесная заява Прадстаўніцтва ЕС ад імя краін ЕС, прадстаўленых у Мінску, і пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі ў сувязі з пераследам праваабаронцаў, журналістаў і прафсаюзных актывістаў
Мінск, 17/02/2021
Беларускія ўлады працягваюць узмоцнены пераслед грамадзянскай супольнасці краіны. Гэта павінна спыніцца. Улады пераследуюць праваабаронцаў, супрацоўнікаў СМІ, прадстаўнікоў прафсаюзаў і адвакатаў. Учора па ўсёй краіне прайшлі вобшукі ў дамах і офісах не менш за трыццаці актывістаў, у тым ліку праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Гэта непрымальна. Беларусаў пераследуюць за рэалізацыю сваіх фундаментальных правоў падчас мірных пратэстаў супраць выбараў у жніўні 2020 года, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, і супраць жорсткасці з боку праваахоўных органаў, якая працягваецца. Адбыліся сотні палітычна матываваных судовых працэсаў. Беларусаў пазбаўляюць самых базавых правоў, уключаючы права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права на чалавечнае абыходжанне ў зняволенні.
Мы працягнем каардынаваць нашы меры ў дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх адвольна затрыманых. Толькі дэмакратыя, павага да правоў чалавека, вяршэнства права і свабодныя і справядлівыя выбары, якія паважаюць дэмакратычную волю народа Беларусі, могуць гарантаваць стабільную, суверэнную і квітнеючую будучыню Беларусі.
_________________________________
Беларусь: совместное заявление Представительства ЕС от имени стран ЕС, представленных в Минске, и посольств США, Великобритании и Швейцарии по поводу преследования правозащитников, журналистов и профсоюзных активистов
Власти Беларуси продолжают усилившееся преследование гражданского общества страны. Это должно прекратиться. Власти преследуют правозащитников, работников СМИ, представителей профсоюзов и адвокатов. Вчера по всей стране прошли обыски в домах и офисах не менее тридцати активистов, в том числе правозащитного центра «Весна» и Белорусской ассоциации журналистов. Это неприемлемо. Белорусов преследуют за реализацию своих фундаментальных прав во время мирных протестов против выборов в августе 2020 года, которые не были ни свободными, ни справедливыми, и против продолжающейся жестокости со стороны правоохранительных органов. Состоялись сотни политически мотивированных судебных процессов. Белорусов лишают самых базовых прав, включая право на справедливое судебное разбирательство и право на гуманное обращение в заключении.
Мы продолжим координировать наши меры в отношении ситуации с правами человека в стране. Мы призываем власти Беларуси немедленно и безоговорочно освободить всех произвольно задержанных. Только демократия, уважение прав человека, верховенство права и свободные и справедливые выборы, уважающие демократическую волю народа Беларуси, могут гарантировать стабильное, суверенное и процветающее будущее Беларуси.