Чацвертага лютага павераная ў справах ЗША Джэніфер Мур разам з iншымi дыпламатамi, афiцыйнымi асобамi i прадстаўнiкамi грамадскасцi ўзяла ўудзел у святкаваннi 273-й гадавiны нараджэння Тадэвуша Касцюшкi, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў.
Госцi і жыхары мястэчка Косава, каля якога знаходзiцца адноўленая з дапамогай амбасады ЗША сядзiба Касцюшкi, усклалi кветкі да помніка Касцюшкі, які быў адліты і ўстаноўлены ў мінулым годзе за кошт сродкаў, сабраных грамадскасцю. У сваiм выступе павераная адзначыла, што “выбітная асоба і спадчына” Касцюшкі ахоплівае кантыненты, бо ён “быў патрыётам не толькі сваёй краіны, але і ўсяго свету”.
Кіраўніцтва музея падзякавала спадарыне Мур за грант у $12,000, выдаткаваны летась на рамонт саламянага даху дома, у якiм у 1746 годзе нарадзіўся герой амерыканскай вайны і лідэр паўстання супраць Расійскай імперыі.