8 ліпеня Павераная ў справах ЗША Джэніфер Мур і Аташэ па пытаннях абароны падпалкоўнік Шон Кайл наведалі сустрэчу нашчадкаў удзельнікаў славутага партызанскага атрада братоў Бельскіх у Навагрудку. Сярод гасцей з ЗША, Расіі, Ізраіля і краін Еўропы быў Арон – наймалодшы з братоў Бельскіх. Мясцовы музей яўрэйскага супраціву распавядае неверагодную гісторыю барацьбы і пабегу з Навагрудскага гета, захоўвае ўспаміны тых, хто выжыў дзякуючы мужнасці партызанаў, і ўшаноўвае памяць аб тысячах навагрудскіх яўрэяў, забітых падчас Халакосту.
У дні, калі Беларусь адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Павераная Мур і падпалкоўнік Кайл аддалі даніну павагі яўрэям-ахвярам вайны каля нядаўна адкрытай Мемарыяльнай сцяны памяці і пагутарылі з гасцямі мерапрыемства, якія прыехалі, каб ушанаваць сваіх продкаў на іх радзіме. Джэніфер Мур падзякавала Міністру замежных спраў Уладзіміру Макею за ўдзел ва ўрачыстасцях у Навагрудку і адзначыла: “У час, калі ў рэгіёне растуць антысеміцкія настроі, мяне вельмі натхняюць намаганні Беларусі, накіраваныя на ўсведамленне той трагедыі і прадухіленне падобных падзеяў у будучыні”.