3 траўня 2018 года Павераны ў справах ЗША Роберт Райлі выступіў перад студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Павераны распавёў пра працу дыпламата і падзяліўся думкамі наконт бягучага стану знешняй палітыкі, а таксама падкрэсліў важнасць бесперапыннай адукацыі, мэтанакiраванасцi, прафесійнай этыкі і крытычнага мыслення. Спадар Райлі адказаў на пытанні студэнтаў пра прыярытэты і выклікі знешняй палітыцы ЗША, амерыкана-беларускія адносіны і свае ўражанні ад Беларусі і яе жыхароў. Другі па ліку візіт y БДУ Паверанага быў арганізаваны Амбасадай па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў з мэтай паспрыяць лепшаму разуменню знешняй палітыкі ЗША выкладчыкамі і будучымі лідэрамі Беларусі.
